Прэм'ер Славакіі прапанаваў €1 мільён за інфармацыю пра забойства журналіста
2- 28.02.2018, 18:25
- 8,462
ФОТА: РІА «НОВОСТИ»
Матывам забойства праваахоўнікі ўважаюць прафесійную дзейнасць Яна Кучака.
Прэм'ер-міністр Славакіі Роберт Фіцо прапанаваў 1 млн еўраў за інфармацыю, якая дапаможа ў расследаванні забойства журналіста Яна Кучака.
Пра гэта паведамляе ukrinform.ru cа спасылкай на BBC.
«Прэм'ер-міністр Славакіі Роберт Фіцо прапанаваў узнагароджанне - 1 млн еўраў (1,2 млн даляраў ЗША) таму, хто падасць інфармацыю ў справе аб забойстве журналіста- расследавальніка», - гаворыцца ў паведамленні.
Адзначаецца, што пасля рэзананснага забойства некалькі славацкіх газет надрукавалі апошні артыкул Кучака, у якім ён напісаў пра сувязь паміж італьянскай мафіяй і палітычнай карупцыяй на высокім узроўні.
Са слоў брытанскага калегі, у публікацыі забітага журналіста гаворка ідзе пра фіктыўныя выплаты з фондаў ЕЗ грамадзянам Славакіі і Італіі, якія, магчыма, датычныя да італьянскай арганізаванай злачыннай групоўкі з Калабрыі - «Ндрангета».
Тым часам у славацкай прэсе не змаўкаюць спекуляцыі вакол матыву злачынства.
Як паведамлялася, 26 лютага стала вядома, што ў Славакіі застрэлілі журналіста- расследавальніка Яна Кучака і ягоную сяброўку. Іх целы знайшлі ў доме ў сяле Велька Мача блізу горада Трнава на захадзе краіны. Паліцыя расследуе справу як падвойнае забойства. Найбольш імаверным матывам забойства праваахоўнікі лічаць прафесійную дзейнасць Кучака.