17 лiстапада 2023, Пятніца, 5:25
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

«Маршрутныя войны»: Тысячы беларусаў не ведаюць, як ім ездзіць на працу

25
«Маршрутныя войны»: Тысячы беларусаў не ведаюць, як ім ездзіць на працу

Праз канфлікт кіроўцаў-прыватнікаў і Мінтранса ахвярамі сталі пасажыры.

Сітуацыя з міжгароднімі маршруткамі ў некаторых рэгіёнах па-ранейшаму крытычная. Нагадаем, транспартнае заканадаўства змянілі летам мінулага года, а ўвайшоў закон у дзеянне з 23 студзеня. Справа ў тым, што юрыдычна многія перавозчыкі ажыццяўлялі «нерэгулярныя перавозкі», хоць ездзілі рэгулярна, піша kp.by. Цяпер яны павінны стаць «рэгулярнымі», укласці дамову з аператарам (для Менскай вобласці гэта «Мінаблаўтатранс»), мець фіксаваны расклад, ездзіць ад аўтавакзалаў, за паслугі якіх трэба плаціць, абсталяваць машыны GPS-навігатарамі... І галоўнае: праз тры месяцы аператар на самых даходных маршрутах правядзе конкурс, і застануцца толькі лепшыя.

У перавозчыкаў быў час вызначыцца, але некаторыя цягнулі да апошняга і цяпер спынілі дзейнасць. Маршруткі перасталі хадзіць у Полацк і Наваполацк, Салігорск, Слуцк, Любань, Капыль, Браслаў і Бабруйск. Ахвярамі «маршрутных войнаў» сталі пасажыры - тысячы людзей цяпер не ведаюць, як ім ездзіць на працу, вучобу і нават у шпіталі.

Из-за «маршруточной войны» тысячи пассажиров остались без транспорта.
Фото: ПАВЕЛ МАРТИНЧИК

«З АЭС дамоў да бацькоў цяпер дабіраюся не 4 гадзіны, а цэлы дзень»

21-гадовая Вікторыя Бунас родам з вёскі Гаўрыльчыцы, гэта за 45 км ад Салігорска. Дзяўчына працуе ў Астраўцы на будаўніцтве АЭС, займаецца афармленнем выканаўчай дакументацыі. Там жыве ў інтэрнаце, але раз у два тыдні ездзіць у бацькоўскі дом.

- Раней з Астраўца ў Гаўрыльчыцы я дабіралася двума маршруткамі з перасадкай. Мікрааўтобус з Астраўца ў Менск даязджаў за дзве гадзіны, потым я садзілася на маршрутку да Салігорска. Яна ідзе праз навакольныя вёскі, таму я даязджала адразу да Гаўрыльчыцаў.

Цяпер маршруткі ў Салігорскім раёне скасаваныя. Пад пытаннем і маршрутка з Менска ў Астравец. Вікторыя прадумвае варыянты.

- Чыгуначнага транспарту ў Астраўцы няма, давядзецца на аўтобусе ехаць да станцыі Гудагай, гэта 20 хвілін, - мяркуе Вікторыя. - Адтуль да Менска ці дызелем - ён ідзе блізу трох гадзін і каштуе 2,5 рубля, або швейцарскай электрычкай, яна каштуе 15 рублёў, затое ідзе ўсяго гадзіну дваццаць. У Менску трэба перасесці на аўтобус да Салігорска, ён ідзе тры гадзіны і каштуе 6 - 8 рублёў. Там сесці на прыгарадны аўтобус і ехаць да вёскі яшчэ 2,5 гадзіны! На машыне ад вёскі да Салігорска 40 хвілін, але аўтобус заязджае ва ўсе вёскі.

Раней Вікторыя дабіралася з працы да бацькоў за 4,5 гадзіны і выдаткоўвала на дарогу 18 рублёў. Цяпер выдаткі складуць 14 - 28 рублёў, а толькі чысты час у шляху - 7,5 - 9 гадзін.

- Калі выязджаць у суботу раніцай, да бацькоў траплю познім вечарам. А на наступную раніцу трэба назад, - засмучаная дзяўчына.

Теперь Виктории придется добираться к родителям в том числе железнодорожным транспортом.

Ад Слуцка да Менска просяць 27 рублёў з чалавека

- Я жыву і працую ў Менску ўжо 6 гадоў, мне 22 гады, эканаміст, - распавяла адна з чытачак. - Бацькі і пажылая бабуля жывуць у Полацку. Адносіны ў сям'і выдатныя, мы часта ездзім адзін да аднаго. За час вучобы і працы вывучыла кожную машыну, нават вяла нататнічак з інфармацыяй, колькі кіроўца едзе, ці ёсць месца для сумак і т. д. 8 Сакавіка - сямейнае свята, і мы з жаніхом планавалі паехаць у Полацк на вялікія выходныя. Цяпер засмучаныя ўсе - я, бабуля 80 гадоў, бацькі. Квіткоў ужо не знайсці ні на аўтобус, ні на цягнік. 2018 год аб'яўлены ў краіне Годам малой радзімы. І як мне цяпер да яе дабрацца?

Многія пасажыры скарысталіся дадаткамі пошуку спадарожнікаў тыпу BlaBlaCar або BeepCar. Любы кіроўца можа пакінуць у дадатку інфармацыю: еду туды, гатовы ўзяць спадарожнікаў, кошт такі... Цяпер многія кіроўцы ўзнялі кошты. Напрыклад, Аляксандр на 10-гадовым «Крафтэр» гатовы падвезці трох пасажыраў з Полацка ў Менск за 27 рублёў з чалавека! Яўген на свежым «спрынтары» гатовы забраць у Менск шасцярых пасажыраў і падвезці іх у Полацк за 24 рублі з кожнага.

- Калі цікава, магу завезці з Салігорску ў Менск за 20 рублёў. Паеду, калі набяру чатыры чалавекі, - такую прапанову разаслаў Аляксандр удзельнікам групы «Транспарт Беларусь» у сацыяльнай сетцы. - У таксі вам назавуць кошт 120 рублёў. Я ж за рэйс жадаю ўсяго 80.

Ситуация с междугородними маршрутками в некоторых регионах по-прежнему критическая.
Фото: ПАВЕЛ МАРТИНЧИК

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках