24 красавiка 2024, Серада, 12:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Беласточчыне адслужылі паніхіды за душы загінуўшых беларусаў

На Беласточчыне адслужылі паніхіды за душы загінуўшых беларусаў
Фота: Валянціна Лаеўская

Айцец Марк Якімюк адслужыў паніхіды ў двух вёсках.

72-ю гадавіну пацыфікацыі вёсак аддзелам польскага ўзброенага падполля пад камандаваннем Рамуальда Райса (псеўданім Буры) ўшанавалі каля помнікаў у Занях і Шпаках на Беласточчыне. Тут па ініцыятыве айца Марка Якімюка ўпершыню ў гадавіну трагедыі адслужылі паніхіды за душы загінуўшых тут 2 лютага 1946 года бязвінных жыхароў тых вёсак, паведамляе «Радыё Рацыя».

2 лютага 1946 году аддзел Рамуальда Райса (псеўданім Буры) спаліў вёскі Шпакі і Зане. У Шпаках загінулі ў гэты дзень 7 чалавек, у Занях – 24, галоўным чынам жанчыны і дзеці.

У 2005 годзе Інстытут нацыянальнай памяці ў Беластоку кваліфікаваў дзеянні Бурага як злачынства з прыкметамі генацыду.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках