19 красавiка 2024, Пятніца, 12:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Spice Girls заявілі пра сумесную працу над новымі праектамі

1
Spice Girls заявілі пра сумесную працу над новымі праектамі

Падрабязнасці праектаў не выдаюцца.

Гурт Spice Girls заявіў пра тое, што пачынае працаваць над новымі праектамі ў поўным складзе. Адпаведная заява была апублікаваная на старонцы калектыву на Facebook.

«Цяпер правільны час для таго, каб даследаваць новыя магчымасці разам», - гаворыцца ў паведамленні. Разам з тым, падрабязнасці праектаў не раскрываюцца.

Як паведамляе The Guardian, удзельніцы гурту атрымалі па 10 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў кожная за ўз'яднанне, але спяваць яны не будуць. Як мяркуецца, гаворка ідзе пра новае ТВ-шоў у Кітаі ці шоў талентаў.

Spice Girls - адзін з самых вядомых брытанскіх поп-гуртоў, пік папулярнасці якога прыпаў на 1990-я гады. У 2000 годзе гурт распаўся, але затым некалькі разоў збіраўся для выступаў і іншых мерапрыемстваў.

У 2012 годзе гурт уз'ядноўваўся для выступу на цырымоніі закрыцця Алімпійскіх гульняў у Лондане.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках