23 красавiка 2024, aўторак, 21:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Да 100-годдзя БНР з'явяцца манеты з «Пагоняй»

17
Да 100-годдзя БНР з'явяцца манеты з «Пагоняй»
ФОТА: HRODNA.LIFE

Намінал манеты - адзін талер.

Сувенірныя манеты да юбілею першай беларускай дзяржавы выйдуць у серыі «Мая краіна Беларусь». Іх аўтар і стваральнік - майстар-аматар Валерый Сіманаў з Дзяржынска. Сюрпрызам дызайну новага сувеніра стала «Пагоня» з крыламі, як у версіі 1918 года. Намінал манеты - 1 талер, наклад - 100 асобнікаў, тэрмін выпуску - люты 2018. Нацыянальны банк Беларусі на юбілейную дату БНР ніяк не адрэагаваў, піша hrodna.life.

ФОТА: HRODNA.LIFE

Уласнай валюты першая беларуская дзяржава стварыць не паспела. На яе тэрыторыі адначасова выкарыстоўваліся царскія рублі, «керанкі», «златуўкі» і нямецкія грошы. Выпуск манеты з сімволікай БНР будзе, на думку Валерыя Сіманава, пэўнай кампенсацыяй гэтай «гістарычнай несправядлівасці».

На аверсе манеты ў цэнтры знаходзіцца стылізаваны герб «Пагоня» з крыламі. За прататып малюнка, са згоды аўтараў, былі ўзятыя малюнкі з календара «Адрасы БНР. 1918 - 2018».

Рэверс манеты мае выявы сучасных і гістарычных сімвалаў краіны, надпіс «Жыве Беларусь!» і абазначэнне года выпуску - 2018.

Манеты выраблены з латуні. Агульны наклад - 100 асобнікаў.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках