25 красавiка 2024, Чацвер, 3:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гільерма дэль Тора атрымаў прэмію Гільдыі рэжысёраў ЗША за «Форму вады»

Гільерма дэль Тора атрымаў прэмію Гільдыі рэжысёраў ЗША за «Форму вады»
Гільерма дэль Тора
ФОТА: GETTY IMAGES

Фільм «Форма вады» таксама з'яўляецца фаварытам прэміі «Оскар».

У Лос-Анджэлесе ўручылі прэміі Гільдыі рэжысёраў ЗША. Галоўную ўзнагароду здабыў Гільерма дэль Тора, пастаноўшчык карціны «Форма вады», паведамляе meduza.io.

На прэмію найлепшага рэжысёра таксама былі намінаваныя Марцін Макдонах («Тры білборды на мяжы Эбінга, Місуры»), Крыстафэр Нолан («Дзюнкерк»), Джоржан Піў («Прэч») і Грэта Гервіг («Лэдзі Берд»).

«Форма вады» - фаварыт прэміі «Оскар». Карціна Гільерма дэль Тора прэзентаваная ў 13 катэгорыях. Раней яна атрымала «Залатога льва» на Венецыянскім кінафестывалі, а дэль Тора здабыў «Залаты глобус» як найлепшы рэжысёр.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках