У Менску на вуліцы Якуба Коласа трамвай сутыкнуўся з Nissan
4- 5.02.2018, 9:27
- 13,037
Кіроўца легкавіка шпіталізаваны.
У нядзелю пад 22.15 насупраць дома на вуліцы Якуба Коласа, 25 Nissan Almera сутыкнуўся з трамваем №1, які ехаў з Зялёнага Лугу ў бок вакзалу. Пра гэта tut.by паведамілі відавочцы. У Менскай гарадской управе МНС інфармацыю аб ДТЗ пацвердзілі.
- Работнікамі МНС з выкарыстаннем аварыйна-выратавальнай прылады з аўтамабіля быў выратаваны кіроўца і перададзены брыгадзе хуткай дапамогі. З рознымі траўмамі ў цяжкім стане мужчына быў шпіталізаваны, - распавяла афіцыйная прадстаўніца МНС Менска Вольга Мельчанка.
Вядома, што Nissan 2017 года выпуску кіраваў кіроўца 1982 года нараджэння.
