Затрыманы падазраваны ў нападзе на жанчын у менскай Серабранцы
- 5.02.2018, 10:28
- 14,655
Пры правядзенні асабістага ператрусу ў маладзёна быў знойдзены кухонны нож.
Сталічныя аператыўнікі затрымалі 26-гадовага хлопца, які падазраецца ва ўчыненні нападаў на жанчын у Серабранцы. Пра гэта паведамляе прэс-служба ГУУС Менгарвыканкама.
3 лютага пад дзве гадзін ночы на вуліцы Малініна ў поле зроку супрацоўнікаў міліцыі трапіў хлопец, які быў падобны прыкметамі на вышукванага злачынцу. Пры правядзенні асабістага ператрусу ў дзецюка быў знойдзены кухонны нож.

«Пасля затрымання маладзён прызнаўся ў злачынстве і раскаяўся ў зробленым. Супрацоўнікам міліцыі ён патлумачыў, што ўчыняў злачынствы дзеля сэксуальнага задавальнення і матэрыяльнага ўзбагачэння. Для таго, каб увесці супрацоўнікаў міліцыі ў зман, зламыснік пераапранаўся ў розную вопратку, а бачныя тату на целе дбайна хаваў элементамі адзення», - распавялі ў міліцыі.
Затрыманаму 26 гадоў, раней ён прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за ўхіленне ад мерапрыемстваў прызыву на вайсковую службу, афіцыйна нідзе працаўладкаваны не быў, часам падпрацоўваў на аўтамыйцы.

У дачыненні да затрыманага распачатыя крымінальныя справы паводле ч 1 арт 166 (згвалтаванне) і ч 3 арт 339 (асабліва злоснае хуліганства) Крымінальнага кодэкса Беларусі. Падазраванаму можа пагражаць тэрмін пазбаўлення волі да 10 гадоў.
Нагадаем, у студзені былі зафіксаваныя некалькі выпадкаў нападу на жанчын у сталічным мікрараёне Серабранка. Праваахоўным органам вядома аб двух выпадках - невядомы напаў на дзяўчыну на вуліцы Якубава ўночы 5 студзеня. Яшчэ адзін выпадак адбыўся праз дзень - на той жа вуліцы, але побач з другім дома, ён напаў на 43-гадовую жанчыну. Міліцыя апытала відавочцаў і склала фотаробат меркаванага злачынцы.