Беларус прайшоў ва ўкраінскае шоў «Голас»
4- 5.02.2018, 12:20
- 16,779
Міхаіл Cасуноў выканаў песню Земфіры «Блюз».
На ўкраінскім канале «1+1» стартаваў восьмы сезон шоў «Голас краіны». У «сляпых праслухоўваннях» узяў удзел беларускі спявак Міхаіл Сасуноў, tut.by.
Міхаіл выканаў песню Земфіры «Блюз». Падчас праслухоўвання да беларуса павярнуліся ўсе чатыры чальцы журы: Ціна Караль, Сяргей Бабкін, Патап і Джамала. Міхаіл Сасуноў абраў каманду Ціны Кароль у складзе якой будзе выступаць падчас шоў.
Міхаіл Сасуноў вядомы пад творчым псеўданімам Michael Soul. У 2016 годзе ён браў удзел у беларускім нацыянальным адборы на «Еўравізію» ў складзе групы The EM.