Уладзімір Кара-Мурза - малодшы ўганараваны прэміяй «За смеласць»
- 5.02.2018, 14:31
- 8,065
Уручэнне прэміі адбудзецца на 10-м Жэнеўскім саміце за правы чалавека і дэмакратыю.
Кааліцыя 25 няўрадавых праваабарончых арганізацый абвясціла сёння аб вылучэнні расейскага дысідэнта Уладзіміра Кара-Мурзу - малодшага на атрыманне «Прэміі за смеласць за 2018 года, паведамляе «Радыё Свабода».
Уручэнне прэміі адбудзецца 20 лютага на 10-м Жэнеўскім саміце за правы чалавека і дэмакратыю - сусветнай канферэнцыі лідараў праваабарончага руху і былых палітычных вязняў. Форум адкрыецца 20 лютага ў Еўрапейскай штаб-кватэры ААН у Жэневе. Уладзімір Кара-Мурза, як чакаецца, выступіць перад дыпламатамі, праваабаронцамі, студэнтамі і журналістамі з многіх краін свету.
Намеснік старшыні грамадскага руху «Адкрытая Расія» Уладзімір Кара-Мурза - вядомы журналіст, актывіст барацьбы за дэмакратыю, аўтар некалькіх кніг. Ён узначальвае Фонд імя Барыса Нямцова, апазіцыйнага палітыка і паплечніка, забітага ў 2015 годзе.
Уладзімір Кара-Мурза раней выступаў перад парламентарыямі ў Еўропе і Паўночнай Амерыцы, адыгрываў ключавую ролю ў кампаніі за прыняцце ў ЗША ў 2012 годзе «Акту Магніцкага» ў ЗША і прыняцце аналагічных законаў у Канадзе, Вялікай Брытаніі, Эстоніі і Літве.