Даляр падаражэў на першых таргах тыдня
- 5.02.2018, 14:41
- 9,075
На валютных таргах 5 лютага беларускі рубель знізіўся да амерыканскай валюты.
Такая інфармацыя размешчаная на сайце Беларускай валютна-фондавай біржы.
Падчас таргоў курс еўра знізіўся на 0,0002 рубля і склаў 2,4665 рубля.
Курс даляра ЗША вырас на 0,0064 рубля (0,32%) да 1,9808 рубля.
Курс расейскага рубля зменшыўся на 0,0189 рубля (0,54%) і склаў 3,5005 беларускага рубля за 100 расейскіх.