Cлонімскія актывісты далучаюцца да святкавання 100-годдзя БНР
2- 5.02.2018, 15:14
- 9,480
Беларусы рыхтуюцца годна адзначыць Дзень Волі.
Сябры Слонімскага аб'яднання дэмакратычных сіл далучаюцца да ўсіх беларусаў, якія 25 сакавіка будуць адзначаць 100-годдзе Беларускай Народнай Рэспублікі, паведамляе «Радыё Рацыя».
Да гэтага вялікага юбілею ў Слоніме сябры дэмакратычнай супольнасці плануюць правесці шэраг цікавых мерапрыемстваў. Сярод мерапрыемстваў будуць арганізаваныя лекцыі, сустрэчы з цікавымі людзьмі, прэзентацыі кніг у гісторыі Беларусі, флэшмобы, выставы, а таксама ўшанаванне памяці знакамітых слонімцаў.
Святкаванне 100-годдзя БНР падтрымалі ўсе прадстаўнікі дэмакратычных партый Слоніма, а таксама чальцы асобных грамадскіх арганізацый.
