17 лiстапада 2023, Пятніца, 8:00
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Астраномы ўпершыню выявілі планеты за межамі Млечнага Шляху

4
Астраномы ўпершыню выявілі планеты за межамі Млечнага Шляху

Падчас даследавання навукоўцы выкарыстоўвалі метад квазарнага мікралінзавання.

Астраномам упершыню ўдалося выявіць планеты за межамі нашай галактыкі. Аб сваім адкрыцці даследчыкі паведамілі ў Astrophysical Journal Letters.

Да лютага гэтага года даследчыкі адкрылі 3728 экзапланет, якія размяшчаюцца ў 2794 сістэмах, у 622 з іх знаходзіцца больш за адна планета. Цяпер жа з дапамогай метаду квазарнага мікралінзавання навукоўцы здолелі знайсці планеты за межамі Млечнага Шляху. Выяўленыя планеты размяшчаюцца на адлегласці 3,8 мільярдаў светлавых гадоў ад Зямлі.

«Гэтая галактыка знаходзіцца ў 3,8 мільярда светлавых гадоў ад нас, і няма ні найменшага шанцу ўбачыць гэтыя планеты наўпрост нават з самымі магутнымі тэлескопамі, якія можна сабе ўявіць», - растлумачылі аўтары артыкула.

Метад квазарнага мікралінзавання прадугледжвае выкарыстанне ў якасці лінзы масіўнага астранамічнага аб'екта накшталт зоркі, якая з дапамогай сваіх гравітацыйных палёў змяняе кірунак і факусуе распаўсюджванне электрамагнітнага выпраменьвання, падобна таму як звычайная лінза змяняе кірунак светлавога прамяню. Квазарнае мікралінзаванне з'яўляецца паменшаным у маштабах метадам гравітацыйнага лінзавання. У апошнім у якасці лінзы выступаюць ужо значна буйнейшыя аб'екты накшталт галактык або нават навал галактык, якія змяняюць кірунак святла назіранага аб'екта, што знаходзіцца за лінзай. Абодва варыянты выкарыстоўваюцца ў транзітным метадзе выяўлення планет. Калі планета праходзіць побач з зоркай што да назіральніка, святло зоркі змяняецца адпаведна, і такім чынам навукоўцы могуць вызначыць наяўнасць планеты.

Падчас аналізу звестак даследчыкі выявілі энэргетычныя зрухі, якія можна растлумачыць наяўнасцю дзвюх тысяч не звязаных паміж сабой планет паміж Зямлёй і квазараў, з масамі, якія вар'ююцца ад масы Месяца і да Юпітэра.

З дапамогай метаду мікралінзавання навукоўцы ўжо выявілі 53 планеты ўнутры Млечнага Шляху, аднак гэта першы выпадак, калі астраномы здолелі выявіць прыкметы наяўнасці планет у іншых галактыках. Да гэтага моманту даследчыкі не былі ўпэўненыя ў тым, што ў іншых галактыках могуць знаходзіцца планеты. Гэтае адкрыццё выводзіць даследаванні прасторы за межамі Сонечнай сістэмы на па-сапраўднаму новы ўзровень.

Раней паведамлялася аб тым, што навукоўцы адкрылі экзапланету з арбітай, якая супярэчыць тэарэтычным мадэлям. Яна круціцца вакол даволі невялікай зоркі і адхіленая ад плашчыні яе кручэння на 76%. Планета валодае масай, блізкай да масы Юпітэра, але размяшчаецца на значна больш блізкай адлегласці да зоркі.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках