17 лiстапада 2023, Пятніца, 8:00
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд у Кіеве не прызнаў Саакашвілі ўцекачом

Суд у Кіеве не прызнаў Саакашвілі ўцекачом
МІХАІЛ СААКАШВІЛІ

Палітыка могуць дэпартаваць з Украіны.

Кіеўскі апеляцыйны адміністрацыйны суд прызнаў законнай адмову Дзяржаўнай міграцыйнай службы надаць статус бежанца або асобы, якая мае патрэбу ў дадатковай абароне, экс-прэзідэнту Грузіі Міхаілу Саакашвілі.

Такую пастанову на паседжанні 5 лютага агучыў старшыня суддзя Андрэй Кароткіх, паведамляе «Украінская праўда».

«Суд пастанавіў: апеляцыйныя скаргі ГМС і Саакашвілі пакінуць без задавальнення, а пастанову Акруговага суда ад 3 студзеня пакінуць без змен», - сказаў суддзя Кароткіх.

Пастанова ўваходзіць у дзеянне з 5 лютага.

Адзін з абаронцаў Саакашвілі Руслан Чарналуцкі заявіў, што гэтая пастанова дае ўладзе «шмат падстаў» рэалізоўваць планы ў «магчымым незаконным выдварэнні Саакашвілі з краіны і магчымай незаконнай экстрадыцыі».

Адвакат таксама запэўніў, што гэтую пастанову абскардзяць у касацыі.

«Намі будзе абскарджаная гэтая пастанова ў касацыйнай інстанцыі. Калі суд у касацыйнай інстанцыі не падтрымае нашы пазіцыі, то мы будзем далей рухацца для абароны Саакашвілі. Ёсць яшчэ еўрапейскія інстанцыі», - сказаў Чарналуцкі.

У пачатку пасяджэння адвакат у чарговы раз заявіў, што не давярае калегіі суддзяў, бо не атрымаў поўнага пакета дакументаў аб аўтаматычным размеркаванні суддзяў.

Таксама адвакаты Саакашвілі прасілі суд перанесці разгляд апеляцыі ў сувязі з шэрагам іншых судовых працэсаў, але суд у гэтым хадайніцтве адмовіў.

Сам Саакашвілі назваў пасяджэнне суда фарсам і заявіў, што ўдзельнічаць у ім няма сэнсу.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках