У Беларусі магчымыя збоі ў працы банкаўскіх картак
2- 5.02.2018, 17:08
- 12,689
Карткі некаторых банкаў могуць працаваць са збоямі 6 лютага.
Карткі некаторых банкаў могуць працаваць са збоямі ў ноч з панядзелка на аўторак. Аб магчымым збоі 6 лютага ў інтэрвале з 5.00 да 7.00 паведамілі tut.by ў банкаўскім працэсінгавым цэнтры.
- У названы прамежак часу магчымыя перапынкі ў абслугоўванні трымальнікаў карт банкаў, якія карыстаюцца паслугамі ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр», а таксама ў сетцы арганізацый гандлю (сэрвісу), пунктаў выдачы гатоўкі, прылад самаабслугоўвання, банкаматаў, якія абслугоўваюцца банкамі, злучанымі з апаратна-праграмным комплексам ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр», - паведамілі ў цэнтры.
У гэты прамежак часу будуць праводзіцца тэхналагічныя работы на сеткавым абсталяванні банкаўскага працэсінгавага цэнтра.
Перабоі не закрануць трымальнікаў карт тых банкаў, якія стварылі ўласныя працэсінгавыя цэнтры ці карыстаюцца матчынымі працэсінгавымі цэнтрамі.