17 лiстапада 2023, Пятніца, 8:00
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Даля Грыбаўскайтэ: Дапамога NATO выявілася вельмі эфектыўнай

Даля Грыбаўскайтэ: Дапамога NATO выявілася вельмі эфектыўнай
ДАЛЯ ГРЫБАЎСКАЙТЭ

У Літве праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя гадавіне адпраўкі ў краіну міжнароднага вайсковага кантынгенту.

Прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ аддала належнае намаганням NATO, якое ўмацоўвае абарону свайго ўсходняга флангу. Сваю заяву кіраўніца дзяржавы зрабіла ў панядзелак, 5 лютага, падчас цырымоніі на літоўскай вайсковай базе ў Рукле, прысвечанай гадавіне адпраўкі ў краіну міжнароднага вайсковага кантынгенту пад нямецкім кіраўніцтвам, паведамляе DW.

«Пастанова NATO палепшыць абарону ў нашым рэгіёне на практыцы выявілася вельмі эфектыўнай і паспяховай», - сказала прэзідэнт Літвы. Вайсковая дапамога стала «не сімвалічнай, а сапраўднай абаронай», дадала Грыбаўскайтэ. Аднак, мяркуе палітык, становішча застаецца «небяспечным».

У святле абвастрэння стасункаў з Масквой пасля анэксіі Крыма NATO накіравала ў тры балтыйскія краіны і ў Польшчу вайсковы кантынгент колькасцю блізу тысячы чалавек кожны. У Літве камандаванне прынялі на сябе нямецкія вайскоўцы. У Рукле, якая знаходзіцца прыкладна ў 120 кіламетрах ад мяжы з Расеяй (Калінінградскай вобласцю), знаходзяцца блізу 450 жаўнерпаў, а таксама вайсковая тэхніка. Акрамя гэтага, у Літве знаходзіцца авіябаза NATO.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках