17 лiстапада 2023, Пятніца, 8:01
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Міхаіл Жамчужны: У дачыненні да мяне хочуць распачаць новую крымінальную справу

2
Міхаіл Жамчужны: У дачыненні да мяне хочуць распачаць новую крымінальную справу
МІХАІЛ ЖАМЧУЖНЫ
ФОТА: RFE/RL

Палітвязень працягвае змагацца з беззаконнем у калоніі.

6 лютага палітвязень Міхаіл Жамчужны павінен выйсці ў Горацкай калоніі з памяшкання камернага тыпу (ПКТ), куды быў змешчаны на месяц.

Як стала вядома сайту palitviazni.info, Міхаіл паведаміў на свабоду, што цяпер яму рэальна пагражае новая крымінальная справа.

Нагадаем, што з пачатку жніўня 2017 года адміністрацыя калоніі №9 у Горках, дзе адбывае пакаранне палітвязень, пачала выносіць спагнанні Міхаілу Жамчужнаму за адмову пераходзіць у атрад, сфармаваны з вызняў з «нізкім статусам». За гэты Міхаіла пастаянна караюць ШІЗА ці памяшканнем у ПКТ.

«Сітуацыя можа значна пагоршыцца, - распавёў кіраўнік праваабарончай установы «Платформа» Андрэй Бандарэнка. - Міхаіл змог перадаць на волю, што ў дачыненні да яго хочуць распачаць новую крымінальную справу паводле арт. 411 - за злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі. З ягоных слоў, у аснову справы хочуць пакласці адмову адправіцца ў атрад №13, дзе збіраюць асуджаных з «нізкім статусам». Пераводзіць Жамчужнага ў бяспечнае месца адміністрацыя адмовілася. Калі ж пачнуць новую крымінальную справу, то Міхаілу могуць дадаць яшчэ 2 гады зняволення».

Андрэй Бандарэнка мяркуе, што такім чынам адміністрацыя працягвае «ламаць» палітычнага зняволенага:

«Змяніць тры калоніі (!) і столькі часу правесці ў ШІЗА можа толькі альбо вельмі небяспечны рэцыдывіст, альбо той, каго загадалі зламаць. Я з уласнага досведу ведаю, што яны могуць пайсці на ўсё. Тым больш, у краіне, дзе суд і пракуратура - фармальныя інстытуты. Гэтыя пытанні вырашаюцца ў іншых кабінетах».

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках