Фотафакт: Курдскія дзяўчаты знішчылі турэцкі танк Leopard
6- 5.02.2018, 19:22
- 23,487
Турэцкія вайскоўцы страцілі танк Leopard 2A4 падчас баёў у сірыйскім раёне Афрын.
Пры трапленні ракеты ў нямецкай машыне дэтанаваў боекамплект, экіпаж загінуў, а сам танк быў цалкам знішчаны. Фота і відэа здарэння апублікаваў Telegram-канал Directorate 4, паведамляе tut.by.
На відэа добра чуваць галасы дзяўчат-аператараў супрацьтанкавага комплексу. Пазней стала вядома, што танк сапраўды знішчылі дзяўчаты з YPj - атрада жаночай самаабароны.

Баявыя дзеянні ў Сірыі паказалі слабую абароненасць Leopard 2A4 супраць процітанкавых комплексаў. Раней некалькі такіх танкаў падбілі тэрарысты ІДзІЛ.
На момант свайго з'яўлення ў 70-я гады Leopard 2A4 лічыўся добра абароненай машынай.
Яго лабавая праекцыя прыкрытая шматслаёвай камбінаванай бранёй. У канцы 80-х гадоў мінулага стагоддзя было падлічана, што яна здольная вытрымаць трапленні 125-мм падкаліберных набояў з апярэннем (APFSDS) з адлегласці 1500 м.

Затое борт корпуса абаронены слаба, што негатыўна адбіваецца на выжывальнасці танка. Аператар ПТУР напэўна ведаў, дзе знаходзіцца боекамплект у вежы, бо ракета дакладна трапіла ў гэтае месца.
Leopard 2A4 стаў не адзіным танкам турэцкіх войскаў, страчаным у гэтыя дні. Таксама стала вядома аб тым, што байцы курдскіх фармаванняў знішчылі мадэрнізаваны пры дапамозе Ізраіля танк M60T Sabra.