Эрдаган: РФ пагадзілася перадаць Турцыі «чарцяжы» С-400
12- 5.02.2018, 20:11
- 16,230
Расея наважыла перадаць Турцыі - сябру NATO - тэхналогіі ракетна-зенітных комплексаў С-400.
Расея пагадзілася на адпаведнае патрабаванне Анкары, якая адмаўлялася набываць гэтыя ЗРК на іншых умовах.
Пра гэта заявіў у нядзелю прэзідэнт Турцыі Тайіп Эрдаган, паведамляе newsader.com cа спасылкай на інфармагенцтва «Анадолу».
«Расейскі бок пайшоў насустрач Анкары як у пытаннях кошту і тэрмінаў паставак ЗРК, так і ў кантэксце наладжвання сумеснай вытворчасці і перадачы тэхналогій», - сказаў ён, дадаўшы, што разам з тым Турцыяй «робіць стаўку на вытворчасць айчынных сістэм СРА».
«Менавіта з гэтым звязана наша нядаўняе пагадненне турэцкіх канцэрнаў ASELSAN і ROKETSAN з еўрапейскім абаронным канцэрнам EUROSAM», - падкрэсліў Эрдаган.
З ягоных слоў, Турцыя «ў будучыні плануе не закупляць комплексы СПА з-за мяжы, а мае намер вырабляць уласныя».
У кастрычніку паведамлялася, што Анкара адмовіцца ад угоды на куплю С-400 у выпадку, калі Масква не пагодзіцца аб іх сумеснай вытворчасці. Адначасова з гэтым кіраўнік МЗС Турцыі Меўлют Чавушоглу заклікаў тады іншыя краіны прапанаваць альтэрнатыву расейскай СПА.
«Мы дамовіліся ў прынцыпе аб сумеснай вытворчасці ў сярэднетэрміновай і доўгатэрміновай перспектыве. Уладзімір Пуцін сам нам сказаў, што мы можам рабіць крокі для сумеснай вытворчасці. Таму тэхналогіі будуць актуальнымі. Але калі Расея да гэтага ставіцца адмоўна, то мы можам заключыць пагадненне з іншай краінай», - казаў ён тады.
«Калі настроеныя супраць Расеі краіны не хочуць, каб Турцыя купляла ў яе С-400, то яны павінны даць нам свой варыянт», - адзначыў Чавушаглу, маючы на ўвазе ў першую чаргу краіны NATO.