Настаўнікаў прымушаюць хадзіць па дамах і правяраць пажарныя апавяшчальнікі
39- 5.02.2018, 20:15
- 24,373
Настаўнікі абураныя чарговым распараджэннем Міністэрства адукацыі.
Наталля - настаўніца ангельскай мовы. Але акрамя непасрэдных абавязкаў, на Наталлі - так званае «ўсеагульнае абавязковае навучанне дзяцей школьнага ўзросту». Яго сутнасць: трэба абысці ўсе двары на адведзеным участку і даведацца, дзе ёсць непаўналетнія дзеці... і пажарныя апавяшчальнікі. Участак Наталлі - 60 вясковых дамоў, піша «Белсат».
27 снежня Міністэрства адукацыі апублікавала пастанову, згодна з якой настаўнік павінен запаўняць толькі чатыры дакументы. Але аналагічную пастанову ўводзілі яшчэ ў 2013 годзе - і пакуль нічога не змянілася.
Яўген Лівянт, настаўнік і рэпетытар, як і многія іншыя работнікі сферы адукацыі, згаджаецца, што настаўнікі робяць шмат не сваёй працы. Але змагацца з несправядлівасцю, на ягоную думку, варта бацькам: пісаць петыцыі, накіроўваць іх у Міністэрства адукацыі, «дэпутатам»; выказвацца ў СМІ.
«У такой сітуацыі мы не настаўнікаў абараняем, а сваіх дзяцей. Мы хочам, каб настаўнікі вучылі, або каб яны сышлі на вайну з бюракратыяй і ідыёцкімі распараджэннямі?» - кажа Яўген Лівянт.
Чаму настаўнікі робяць чужую працу, і ці могуць яны ад той працы адмовіцца - глядзіце ў сюжэце.