У Глуску п'яны міліцыянт выехаў на ходнікі і збіў двух падлеткаў
29- 6.02.2018, 11:55
- 25,593
17-гадовыя падлеткі шпіталізаваныя.
ДТЗ адбылося вечарам 4 лютага. Кіроўца «Аўдзі 100» не справіўся з кіраваннем і выехаў на тратуар, дзе ўчыніў наезд на двух пешаходаў, піша nn.by.
ДАІ паведамляла, што кіроўца быў п'яны.
Пешаходы - двое 17-гадовых падлеткаў - шпіталізаваныя з траўмамі. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.
Вядома, што за стырном аўтамабіля знаходзіўся 22-гадовы міліцыянт Дзмітрый Г. Ён носіць званне лейтэнанта міліцыі, працуе ўчастковым.

