25 красавiка 2024, Чацвер, 10:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хто такая Магдалена Радзівіл і чаму ёю варта ганарыцца?

Хто такая Магдалена Радзівіл і чаму ёю варта ганарыцца?
МАРЫЯ МАГДАЛЕНА РАДЗІВІЛ

У Менску перапахаваюць прах адной з самых вядомых мецэнатак у гісторыі беларускай культуры.

Прах Марыі Магдалены Радзівіл будзе перапахаваны ў касцёле святога Роха. Пра гэта tut.by расказаў Аляксандр Сапега, намеснік старшыні Асацыяцыі беларусаў Швайцарыі.

Марыя Магдалена Радзівіл (у дзявоцтве Завіша) - адная з самых вядомых мецэнатак у гісторыі беларускай культуры. Магдалена нарадзілася 8 ліпені 1861 года ў Варшаве. Яна паходзіла з роду Завішаў (валодалі Кухцічамі, мясцовы касцёл выкарыстоўваўся як пахавальня гэтага роду). Апошнім гаспадаром Кухцічаў па мячы быў Ян Казімір Завіша-Кежгайла, вядомы археолаг і даследчык, бацька Магдалены.

МАРЫЯ МАГДАЛЕНЫ РАДЗІВІЛ. ФОТА: ВІКІПЕДЫІ

Ейным першым мужам быў граф, гішпанскі гранд Людвік Красінскі. Заўдавеўшы, у 1906 годзе яна другім разам выйшла замуж - за Мікалая Радзівіла, які быў маладзейшы за яе амаль на 20 гадоў. Кватэра Марыі Магдалены ў Менску захавалася і знаходзіцца недалёка ад Чырвонага касцёла. Калісьці ў ёй, як і ў яе маёнтку ў Кухцічах, збіралася беларуская інтэлігенцыя.

Магдалена плаціла стыпендыю беларускім студэнтам у Пецярбургу, фінансавала беларускія школы, выданне газету «Наша Ніва», зборнік вершаў Максіма Багдановіча, першыя кнігі Якуба Коласа, Канстанцыі Буйло ды іншыя выданні гуртка «Загляне сонца і ў наша ваконца». У 1918 годзе падтрымала стварэнне БНР, пасля прыходу да ўлады бальшавікоў з'ехала ў Варшаву. У 1932 годзе пераехала ў Фрыбург (Швайцарыя). Там яна і памерла ў 1945 годзе і была пахаваная разам з дачкой і блізкай сяброўкай.

Пра месца пахавання Марыі Магдалены князь Мацей Радзівіл даведаўся ў 2016 годзе. Як ён распавёў, ніхто з нашчадкаў мецэнаткі не жыве ў Швайцарыі. Таму яны хацелі перавезці прах сваёй бабулі, дачкі Магдалены, у фамільны склеп у Польшчы. Паўстала пытанне, што рабіць з прахам самой княгіні. Так паўстала ідэя перавезці яго ў Менск, бо мецэнатка заўсёды ўважала сябе за беларуску і хацела вярнуцца ў Беларусь, якую бачыла незалежнай і свабоднай.

МАРЫЯ МАГДАЛЕНЫ РАДЗІВІЛ. ФОТА: ВІКІПЕДЫІ

Першапачаткова прах Марыі Магдалены Радзівіл хацелі перапахаваць у Чырвоным касцёле. Ідэю падтрымалі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і пробашч Чырвонага касцёла ксёндз Уладзіслаў Завальнюк. Дадатковым аргументам быў той факт, што ў Чырвоным касцёле ўжо былі перапахаваны прах двух вядомых людзей: заснавальніка касцёла Эдварда Вайніловіча і ангельскага музыказнаўцы, даследчыка беларускай культуры Гая Пікарды.

У ліпені 2017 года Аляксандр Сапега, намеснік старшыні Асацыяцыі беларусаў Швайцарыі, прывёз прах княгіні ў Беларусь і падчас VII З'езда беларусаў свету перадаў яго прыходу святых Сымона і Алены. Але ў выніку пастанавілі, што месцам апошняга спачынку Марыі Магдалены Радзівіл стане касцёл святога Роха.

Цырымонія пачнецца 17 лютага (у суботу) а 10 гадзіне. Яе ўзначаліць біскуп Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі. Чакаецца прысутнасць гасцей, у тым ліку прадстаўнікоў роду Радзівілаў.

Урна з прахам Марыі Магдалены Радзівіл будзе выстаўленая для развітання ў касцёле ўвечары 16 лютага.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках