18 красавiка 2024, Чацвер, 22:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ноч на 8 лютага падаражэе аўтамабільнае паліва

35
У ноч на 8 лютага падаражэе аўтамабільнае паліва
ФОТА: Інга ШКЕЛЕР, TUT.BY

Паводле папярэдняй інфармацыі, яго кошт вырасце на 5%.

У ноч c 7 на 8 лютага ў Беларусі падаражэе аўтамабільнае паліва. Паводле папярэдняй інфармацыі, яго кошт вырасце на 5%. Пра гэта tut.by паведамілі некалькі не звязаных паміж сабой крыніц.

Цяпер кошты на АЗС выглядаюць так: АІ-92 - 1 рубель 19 капеек, АІ-95 - 1 рубель 27 капеек, АІ-98 - 1 рубель 38 капеек, ДТ - 1,29.

Нагадаем, у пачатку студзеня намеснік старшыні «Белнафтахіма» Андрэй Рыбакоў распавёў, што толькі для таго, каб кампенсаваць рост кошту нафты, трэба падняць кошты на аўтазапраўках на 23 адсоткаў. Канцэрн уважае за неабходнае як мінімум прывесці беларускія кошты аўтамабільнага паліва да парытэту з коштамі расейскага рынку, якія цяпер вышэйшыя на 7-11 адсоткаў. Усе магчымыя захады ўнутранага характару для скарачэння выдаткаў нашымі НПЗ ужо прынятыя.

Апошні раз кошт паліва змяняўся 26 кастрычніка 2017 года. Тады яго кошт вырас на 2 капейкі.

У «Белнафтахіме» растлумачылі тое падаражанне ростам кошту нафты і неабходнасцю выраўноўвання раздробных коштаў нафтапрадуктаў у Беларусі з коштам аўтамабільнага паліва ў сумежных краінах, перш за ўсё ў суседніх рэгіёнах Расеі.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках