25 красавiка 2024, Чацвер, 9:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску пройдзе кіберспартыўны турнір са $100 тысячамі прызавых у крыптавалюце

1
У Менску пройдзе кіберспартыўны турнір са $100 тысячамі прызавых у крыптавалюце

Турнір пройдзе 24-25 лютага.

24-25 лютага ў Менску пройдзе першы ў свеце кіберспартыўны турнір, прызавыя якога будуць выплачвацца ў крыптавалюце, паведамляе tut.by са спасылкай на сайт hltv.org.

Спаборніцтва будзе праходзіць у дысцыпліне CS:GO. Арганізатарам турніру выступае платформа Play2Live.

Прызавы фонд складзе 100 тысяч даляраў. З іх палову атрымае каманда, якая атрымала першае месца. Віцэ-чэмпіёнам дастануцца 30 тысяч даляраў, а камандам, што фінішавалі на 3-4-х месцах, вылучаць па 10 тысяч даляраў. Пры гэтым прызавыя будуць выдавацца не гатоўкай, а ў крыптавалюце платформы Play2Live, якая, як запэўніваюць арганізатары, можа быць канвертаваная ў папяровую валюту.

«Мы рады правесці першы ў свеце кіберспартыўны турнір з крыптапрызавымі. Гэтае мерапрыемства стане пунктам адліку для далейшай інтэграцыі тэхналогіі блокчэйн у гульнявую індустрыю», - паведамілі арганізатары.

У турніры возьмуць удзел 8 каманд. Сем з іх атрымалі запрашэнне на ўдзел. Восьмая камандай стане пераможца адкрытай кваліфікацыі. Пакуль у спісе адна беларуская каманда GoodJob - кіберспартыўнага праекта футбольнага клуба «Дынама Брэст».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках