28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пайшоў з жыцця актор Генадзь Гарбук

12
Пайшоў з жыцця актор Генадзь Гарбук
Фота: Вольга Шукайла, TUT.BY

Народны артыст Беларусі памёр у сераду на 84-м годзе жыцця.

Народны артыст Беларусі Генадзь Гарбук памёр 7 лютага ў Менску, паведамляе сайт Купалаўскага тэатра.

Генадзь Гарбук нарадзіўся 24 ліпеня 1934 года ў вёсцы Глыбачка Ушацскага раёна. У дзяцінстве ён захварэў малярыяй, якая ў пасляваенны час лячылася хінінам. Адно з яго пабочных дзеянняў - блізарукасць. У выніку прафесія, пра якую ў дзяцінстве марыў Гарбук, стала для яго недасяжнай, і ён паступіў у Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут на спецыяльнасць «Актор драматычнага тэатра» (курс народнага артыста БССР Дзмітрыя Арлова). З 1958 года актор працаваў у тэатры імя Якуба Коласа ў Віцебску, а затым ў 1962 годзе перайшоў у Купалаўскі, на сцэне якога выступаў да самай смерці.

У РОЛІ ВАСІЛЯ Ў СПЕКТАКЛІ «ЛЮДЗІ НА БАЛОЦЕ», 1966 ГОД. ЛІЛІЯ ДАВІДОВІЧ У РОЛІ ГАННЫ
ФОТА: АРХІЎ КУПАЛАЎСКАГА ТЭАТРА

У розны час Гарбук выканаў некалькі роляў у экранізацыі «Людзей на балоце» Івана Мележа: Васіля Дзятліка ў спектаклі і тэлеспектаклі Аляксандра Гутковіча, Апейку ў тэлефільме «Подых навальніцы» і бацьку Ганны ў карціне Віктара Турава. За тэлеспектакль ён ганараваўся Дзяржаўнай прэміяй БССР. За ролю Чарнушкі ў фільме Турава атрымаў Дзяржпрэмію СССР. Акрамя кіно і тэлевізіі, Гарбук амаль 20 гадоў выконваў Васіля на сцэне Купалаўскага у спектаклі Барыса Эрына.

ФОТА: АРХІЎ КУПАЛАЎСКАГА ТЭАТРА

У кіно яго таксама праславіла роля Петрака ў знакамітым фільме «Знак бяды», які Міхаіл Пташук зняў паводле аднайменнага твора Васіля Быкава. На Міжнародным кінафэстывалі ў Заграбе (Югаславія) Гарбук стаў лаўрэатам за найлепшую мужчынскую ролю ў гэтай карціне. Тады фільм атрымаў шмат узнагарод і абышоў баявік «Узвод», які атрымаў «Оскара» за спецэфекты. Акрамя таго, «Знак бяды» ўвайшоў у спіс 10 самых найлепшых фільмаў пра вайну лонданскага музея кінамастацтва.

У РОЛІ СЦЯПАНА КРЫНІЦКАГА. «ПАЎЛІНКА». 2000 ГОД
ФОТА: АРХІЎ КУПАЛАЎСКАГА ТЭАТРА

У апошнія гады Гарбук працягваў выходзіць на сцэну ў бягучым рэпертуары Купалаўскага тэатра. Гледачы, якія толькі нядаўна прыйшлі ў Купалаўскі, маглі ўбачыць яго ў ролях Мікіты («Вечар» Аляксея Дударава), Ціхана Пратасавіцкага («Пінская шляхта» Дуніна-Марцінкевіча), Еўдакіма Захаравіча Жыгалава («Вяселле» Антона Чэхава), Кучар («Не мой» Алеся Адамовіча), Чарнушкі («Людзі на балоце» Івана Мележа), Палкоўніка («Лістапад. Андэрсан» Івана Мележа), Андрэя Сцяпанавіча («Каханне як мілітарызм» Пятра Гладзіліна).

Генадзь Гарбук з маладосці займаўся спортам, меў другі разрад па плаванні, ён больш за 20 гадоў займаўся ёгай.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках