26 красавiка 2024, Пятніца, 11:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падаражэла аўтамабільнае паліва

49
Падаражэла аўтамабільнае паліва

Кошт бензіну ў Беларусі вырас у сярэднім на 1,6 адсоткі.

Уночы з 7 на 8 лютага ў Беларусі падаражэла аўтамабільнае паліва. Кошт вырас у сярэднім на 1,6 адсоткі, паведамляе tut.by.

- У сувязі са значным ростам кошту нафты і павелічэннем з 1 лютага 2018 года ставак акцызаў на нафтапрадукты раздробныя кошты аўтамабільнага бензіну і дызельнага паліва з 8 лютага 2018 года на АЗС рэспублікі павялічыліся на 2 капейкі, - паведамілі ў «Белнафтахіме».

У канцэрне адзначылі, што кошт аўтамабільнага паліва на АЗС Беларусі па-ранейшаму застаецца самым нізкім у Еўропе. Пасля падаражання АІ-92 каштуе 1 рубель 21 капейку, АІ-95 - 1 рубель 29 капеек, АІ-98 - 1 рубель 50 капеек, ДТ - 1,31.

З улікам таго, што адбыліся змены коштаў на беларускіх АЗС, раздробныя кошты на маторнае паліва ў сумежных рэгіёнах Расеі вышэйшыя за беларускія: бензіну на 12%, дызельнага паліва - на 9%. Кошты на ўкраінскім рынку вышэйшыя на 48-63%, чым у Беларусі, на рынку краін Балтыі і Польшчы - вышэйшыя на 108-130% у залежнасці ад тыпу паліва.

Нагадаем, у пачатку студзеня намеснік старшыні «Белнафтахіма» Андрэй Рыбакоў распавёў, што толькі для таго, каб кампенсаваць рост кошту нафты, трэба падняць кошты на аўтазапраўках на 23 адсоткі. Канцэрн уважае за неабходнае як мінімум прывесці беларускія кошты аўтамабільнага паліва да парытэту з коштамі расейскага рынку, які цяпер вышэйшы на 7-11 адсоткаў. Усе магчымыя захады ўнутранага характару для скарачэння выдаткаў нашымі НПЗ ужо прынятыя.

Апошні раз кошт паліва змяняўся 26 кастрычніка 2017 года. Тады яго кошт вырас на 2 капейкі.

У «Белнафтахіме» растлумачылі тое падаражэнне ростам кошту нафты і неабходнасцю выраўноўвання раздробных коштаў нафтапрадуктаў у Беларусі з коштам аўтамабільнага паліва ў сумежных краінах, перш за ўсё ў суседніх рэгіёнах Расеі.

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках