28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Усё залежыць ад нас!»: беларусы пачалі акцыю за зніжэнне коштаў паліва

139
«Усё залежыць ад нас!»: беларусы пачалі акцыю за зніжэнне коштаў паліва

Кіроўцаў заклікалі да двухмесячнага байкоту «Беларуснафты».

У Беларусі стартавала акцыя супраць высокіх коштаў паліва, паведамляе «Гомельская весна».

Аўтары звароту да кіроўцаў пратэстуюць супраць высокіх коштаў паліва і заклікаюць масавымі акцыямі змушаць рэалізатараў нафтапрадуктаў паступова зніжаць іх кошты, бо мяркуюць, што высокія кошты нічым не абгрунтаваныя і з'яўляюцца занадта высокімі для пакупнікоў у Беларусі, і гэтаму варта супрацьстаяць:

«ТРЭБА НЕШТА МЯНЯЦЬ. КОЖНЫ ДУМАЕ, ШТО АД ЯГО НІЧОГА НЕ ЗАЛЕЖЫЦЬ. УСЁ ЗАЛЕЖЫЦЬ АД НАС!

Усім кіроўцам! Выдатная ідэя як змагацца з коштамі бензіну! Кошты паліва імкліва растуць, яшчэ трохі і мы ўбачым 1,5 - 2 руб за літр, а магчыма і больш.

У Еўропе кіроўцы спрабавалі змагацца з коштамі акцыяй «Не купляй паліва адзін дзень», якая прайшла некалькі месяцаў таму. Вытворцы паліва толькі пасмяяліся з гэтага, разумеючы, што доўга доўжыцца гэта не можа: наступствы для аўтаўладальнікаў былі больш згубныя, чым для іх. Але на аснове гэтай акцыі ўзнікла ідэя новай, значна - больш эфектыўнай! Калі кошты далей растуць з такой гнятлівай стабільнасцю - мы павінны рабіць захады! Каб зрабіць гэта без якіх-небудзь нязручнасцяў для сябе, паўстала такая ідэя: Цягам двух месяцаў НЕ КУПЛЯЕМ БЕНЗІН І ДЫЗЕЛЬНАЕ ПАЛІВА на запраўцы НАЙБУЙНЕЙШАГА ПАСТАЎШЧЫКА рэгіёну: дапусцім «Беларуснафта».

Калі паліва не будуць купляць доўгі перыяд - прадавец будзе вымушаны зніжаць кошты. Калі яны знізяць кошты - іншыя прадаўцы будуць вымушаныя зрабіць тое ж самае! Але для дасягнення эфекту, нам трэба, каб гэтыя кампаніі пазбавіліся сапраўды тысячы кліентаў. Нягледзячы на меркаваную складанасць, гэтага даволі лёгка дасягнуць! Чытайце далей, каб даведацца, што неабходна зрабіць! Адпраўце гэтае паведамленне 30 сваім знаёмым! Калі кожны з іх перашле яго хоць бы наступным 8-10 (30х10 = 300) і гэтак далей, то ўжо на 6-м коле гэтае паведамленне дасягне 3 млн людзей. Проста перасылайце гэтае паведамленне і людзі перастануць купляць. Гэта сусветная акцыя!

Калі кожны, каму надакучыла плаціць карпарацыям шалёны кошт за бензін з нетраў СВАЁЙ Зямлі, перашле гэта паведамленне наступным 10 асобам - ужо праз тыдзень у гэтай акцыі будуць удзельнічаць 300 МІЛЬЁНАЎ чалавек! Магу спрачацца, што ты і не меркаваў, што ў табе ёсць такі патэнцыял? У народзе ёсць сіла пад якой зламаецца кожная вялікая карпарацыя і нават сістэма! Хай сеткавы маркетынг нарэшце запрацуе на карысць усім! Паверыць і пільнавацца акцыі! Павер у свае сілы і проста перашлі, ПЕРАШЛІ гэты тэкст далей! Думаю, у гэтым ёсць сэнс. Ну а «Беларуснафта»? Нічога асабістага - проста Канцэрн Белнафтахім і з'яўляецца ініцыятарам падаражэння. Яны ж нас не шкадуюць! І не трэба выступаць з акцыямі пратэсту, каб яны з нас чарговым разам пасмяяліся. Ціха, зацята аб'язджаем іх запраўкі і чакаем, калі ў іх мазгі запрацуюць».

Напісаць каментар 139

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках