Лідарка дэмакратаў Кангрэсу ЗША выступала з прамовай восем гадзін
1- 8.02.2018, 9:47
- 9,084
Гэта быў самы доўгі выступ за ўсю гісторыю Кангрэсу.
Нэнсі Пэласі такім чынам выказала пратэст супраць неразгледжанага пытання імігрантаў.
У Палаце прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША лідарка дэмакратаў Нэнсі Пэласі на знак пратэсту выступала з прамовай цягам васьмі гадзін. Пра гэта паведамляе Fox News.
Гэта самы доўгі выступ за ўсю гісторыю Кангрэсу ЗША.
77-гадовая Пэласі пачала прамову пад 10:00 і закончыла пасля 18:00. Пры гэтым яна стаяла на абцасах і піла толькі ваду.
"Калі ты прамаўляеш, час ідзе хутчэй. Калі ты слухаеш, час ідзе даўжэй", - сказала кангрэсмэн.
На такі крок Пэласі пайшла на знак пратэсту супраць дамоўленасці аб бюджэце, у якую не ўключылі пытанні іміграцыі.
У Сэнаце ёсць практыка філібастэра - блакавання трыбуны шляхам вядзення доўгай прамовы. У 2013 годзе сэнатар Тэд Круз выступаў больш за 21 гадзіну.