17 лiстапада 2023, Пятніца, 6:21
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Літоўцы назвалі Беларусь «непрыязнай краінай №2» пасля Расеі

25
Літоўцы назвалі Беларусь «непрыязнай краінай №2» пасля Расеі
Фота: charter97.org

Апытанне праводзілася на замову Міністэрства замежных спраў Літвы.

Партал DELFI апублікаваў вынікі апытання, праведзенага на замову Міністэрства замежных спраў Літвы кампаніяй Vilmorus. Апытанне праходзіла ў снежні 2017 года. У ім удзельнічаў 1 001 рэспандэнт.

На пытанне аб тым, якія краіны з'яўляюцца непрыязнымі ў дачыненні да Літвы, 65% рэспандэнтаў адказалі, што - гэта Расея. На другім месцы была Беларусь, яе назвалі 18,3% рэспандэнтаў. Трэція ў спісе ЗША, у іх пагрозу бачаць 5,5% апытаных.

У той жа час літоўскіх рэспандэнтаў папрасілі адказаць, з якімі краінамі, на іх думку, Літва павінна супрацоўнічаць найбольш актыўна? Большасць - 62% апытаных - назвалі Польшчу. На другім і трэцім месцы апынуліся Латвія і Эстонія, якія назвалі адпаведна 57,9 і 52,3% рэспандэнтаў. Амаль палова ўдзельнікаў апытання таксама назвала Нямеччыну, 35% - Беларусь і ЗША.

Рэспандэнты маглі выбраць з названых 16 краін свету столькі дзяржаў, колькі хацелі, альбо ўпісаць уласны варыянт.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках