24 красавiка 2024, Серада, 17:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусаў заклікалі падаць народную заяўку на святкаванне Дня Волі

4
Беларусаў заклікалі падаць народную заяўку на святкаванне Дня Волі
Фота: racyja.com

Зварот можна адправіць у Менгарвыканкам.

Пра гэта ў «Фэйсбуку» напісаў прадстаўнік Нацыянальнага аргкамітэта па святкаванні 100-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі Павел Севярынец:

- Менскі гарвыканкам нешта не хоча сустракацца з заяўнікамі шэсця 25 сакавіка. «Ваша заяўка на разглядзе ў Шорца, мы дамо вам пісьмовы адказ», - кажуць чыноўнікі. Нават запісаць нас на найбліжэйшы прыём да Шорца адмаўляюцца. З гэтай нагоды просім вашай дапамогі. Трэба адпраўляць у Менгарвыканкам зварот з заклікам дазволіць шэсце і мітынг-канцэрт у фармаце, прапанаваным Нацыянальным аргкамітэтам. Тэкст дадаём. Далучайцеся!

Апазіцыйны палітык дае тэкст народнай заяўкі на Дзень Волі:

Менск, Праспект Незалежнасці, 8, 220030

Старшыні Менскага гарадскога выканаўчага

камітэта Андрэю Віктаравічу Шорацу

ЗВАРОТ

Паважаны Андрэй Віктаравіч!

25 сакавіка Беларусь будзе адзначаць 100-годдзе Трэцяй статутнай граматы Беларускай Народнай Рэспублікі, якая аднавіла незалежнасць нашай краіны. Гісторыкі мяркуюць, што менавіта дзякуючы гэтаму кроку сёння мы можам казаць пра Рэспубліку Беларусь, як незалежную дзяржаву.

Шэраг палітычных партый і арганізацый, для якіх дарагія ідэалы дзяржаўнасці і незалежнасці Беларусі, аб'ядналіся ў Нацыянальны аргкамітэт 100-годдзя БНР - і дамовіліся аб супольным святкаванні 25 сакавіка ўрачыстым, годным масавым шэсцем ад плошчы Якуба Коласа праспектам Незалежнасці і мітынгам-канцэртам на плошчы Свабоды. У Менскі гарадскі выканаўчы камітэт 25 студзеня гэтага года была пададзеная адпаведная заяўка за нумарам 739 (695).

Заклікаем вас даць дазвол на шэсце і мітынг-канцэрт 25 сакавіка 2018 гадоў у фармаце, вызначаным Нацыянальным аргкамітэтам 100-годдзя БНР: збор з 14.00 да 14.45 на Плошчы Якуба Коласа, шэсце чатырма палосамі праспекта Незалежнасці і вуліцы Леніна да Плошчы Свабоды ад 14.45 да 16.00, і мітынг-канцэрт на Плошчы Свабоды з 16.00 да 18.00.

дата

подпіс

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках