Актывіст са Светлагорску: Запатрабуем спыніць усялякія працы на заводзе
4- 8.02.2018, 12:15
- 14,242
Навязаны чыноўнікамі Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат ускладніў жыццё мясцовым жыхарам.
Ад Светлагорскага цэлюлозна-кардоннага камбіната прадаўжае ісці смуродны. Мясцовыя жыхары з вёскі Якімава Слабада, якім чыноўнікі навязалі такое непрыемнае суседства, скардзяцца: прадпрыемства сапсавала ім жыццё, паведамляе «Белсат».
Моцны пах, які разносіцца ад прадпрыемства, чыноўнікі тым часам уважаюць за з'яву нармальную і бяспечную: падумаеш, тухлай кіслай капустай тхне! Між тым гаворка ідзе пра сярністы газ, які пашкоджвае бранхіёлы лёгкіх і значна павялічвае доўгатэрміновую рызыку хвароб дыхальных шляхоў. Адной з прычын смуроду называецца збой ачышчальнага абсталявання кітайскай вытворчасці.
На 8 лютага ў Светлагорску, ля гандлёвага цэнтра «Бярозка» запланаваны пікет супраць дзеянняў камбіната.
Аб праблемах у Светлагорску распавёў краязнаўца, грамадскі актывіст Тэльман Маслюкоў.
«Мы будзем патрабаваць адназначна спыніць усе працы, звязаныя з незаконнымі выкідамі метылмеркаптану ў паветра, бо ў прыродаахоўным дазволе, які выдадзены заводу, не прадугледжваецца выкіду гэтага газу», - заявіў Тэльман Маслюкоў.