Апублікаваны графік цэнтралізаванага тэставання ў Беларусі
- 8.02.2018, 11:29
- 6,603
ЦТ у гэтым годзе пачнецца 12 чэрвеня з экзамену ў беларускай мове.
Графік правядзення цэнтралізаванага тэставання вызначаны пастановай Міністэрства адукацыі Беларусі ад 25 студзеня 2018 года №5.
Дакумент афіцыйна апублікаваны 8 студзеня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе агенцтва «Минск-Новости».
Згодна з пастановай, ЦТ у гэтым годзе пачнецца 12 чэрвеня з іспыту ў беларускай мове. Тэставанне ў іншых вучэбных прадметах пройдзе паводле наступнага графіку:
14 чэрвеня - расейская мова,
16 чэрвеня - грамадазнаўства,
18 чэрвеня - матэматыка,
20 чэрвеня - біялогія,
22 чэрвеня - замежныя мовы (ангельская, нямецкая, французская, гішпанская, кітайская),
24 чэрвеня - хімія,
26 чэрвеня - фізіка,
28 чэрвеня - гісторыя Беларусі,
30 чэрвеня - геаграфія.
2 ліпеня - сусветная гісторыя найноўшага часу.
Таксама вызначаны графік правядзення ЦТ у рэзервовыя дні, якое будзе арганізаванае ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. На 6 і 10 ліпеня запланавана тэставанне ў грамадазнаўстве, матэматыцы, біялогіі, замежных мовах, хіміі, фізіцы, гісторыі Беларусі, геаграфіі, сусветнай гісторыі. Выпрабаванні ў беларускай і расейскай мовах пройдуць 6 і 8 ліпеня. Тэрміны рэгістрацыі абітурыентаў для праходжання ЦТ у рэзервовыя дні - з 30 чэрвеня да 3 ліпеня.
Час пачатку тэставання – аб 11:00 (у тым ліку ў рэзервовыя дні).