17 лiстапада 2023, Пятніца, 6:22
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Польскія фірмы шукаюць работнікаў з Беларусі

Польскія фірмы шукаюць работнікаў з Беларусі
Фота: charter97.org

У 2017 годзе польскія фірмы ўзялі на працу ўдвая больш беларусаў, чым у 2016.

Украінцаў для Польшчы ўжо недастаткова. Вось чаму колькасць беларусаў, занятых у польскіх кампаніях, хутка расце. Паводле звестак Міністэрства сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі, у мінулым годзе польскія працадаўцы падалі 1,8 мільёна «Заяваў пра намер прыняць на працу замежніка».

У тым ліку 1,7 млн заяў тычылася украінцаў, на 36% больш, чым годам раней - піша «Радыё Рацыя» са спасылкай на «Dziennik Gazeta Prawna».

Тым не менш, усё яшчэ не стае рабочых рук. Таму ў мінулым годзе працадаўцы ўнеслі 58 тысяч «Заяваў пра намер прыняць на працу беларусаў» - гэта ўдвая больш, чым у 2016 годзе.

Зыгмунт Пелус з Цэнтра бізнэсу і турызму ў Гародні дадае, што імкліва расце колькасць агенцтваў пасярэдніцтва, якія шукаюць працаўнікоў для польскіх фірмаў. Толькі ў Гародні іх блізу 20, а ва ўсёй Беларусі некалькі соцень. Сярэдні заробак у Польшчы ўтрая вышэйшы, чым у Беларусі і ў чатыры разы больш, чым ва Украіне. Акрамя таго, беларусы прыязджаюць у Польшчу, бо ўсё цяжэй знайсці прыстойную працу ў Расеі.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках