23 красавiка 2024, aўторак, 16:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

FT: Запуск Falcon Heavy адкрывае магчымасці перад Пентагонам

14
FT: Запуск Falcon Heavy адкрывае магчымасці перад Пентагонам
ФОТА: GETTY IMAGES

Ракета дазваляе праводзіць больш танныя вайсковыя запускі для абароны касмічных актываў.

Міністэрства абароны ЗША глядзіць на паспяховы запуск ракеты Falcon Heavy як на спосаб пазбавіцца ад манаполіі, якая перашкаджала праводзіць вайсковыя касмічныя запускі цягам апошніх дзесяцігоддзяў.

Аб гэтым піша Financial Times, нагадваючы, што кампанія SpaceX Ілона Маска паспяхова вярнула на зямлю дзве з трох ракет-носьбітаў, якія выкарыстоўваліся падчас запуску ў аўторак. І гэта стала яшчэ адным добрым аргументам на карысць падыходу амерыканскага бізнэсоўца да распрацоўкі ракет шматразовага выкарыстання.

Гэты поспех адкрывае магчымасць захаваць грошы, што можа дазволіць Пентагону рызыкнуць і наважыцца на больш танныя запускі з мэтай абароны касмічных актываў.

Намеснік міністра абароны Патрык Шанахан, які ў мінулым месяцы ўзначаліў аддзел Пентагона ў пытаннях космасу, назваў запуск ракеты Маска «натхняльным» і звярнуў увагу на тое, як прыватныя кампаніі перафарматуе касмічны рынак.

«Гэта проста цудоўна. Той факт, што такія магчымасці з'явіліся, стварае даступнасць. А даступнасць фармуе новыя касмічныя канцэпцыі», - сказаў Шанахан.

Неназваны чыноўнік касмічнага каманднага цэнтра вайскова-паветраных сілаў ЗША распавёў Financial Times, што ВПС «выкарыстоўваюць звесткі» запуску Falcon Heavy для працэсу сертыфікацыі. А гэта дазволіць амерыканскім вайскоўцам выкарыстоўваць яе.

Пентагон і NASA, якія кіруюць грамадзянскай касмічнай праграмай, з 2006 года залежаць ад ракет, якія супольна вырабляюць Boeing і Lockheed Martin.

«Справа ў тым, што буйныя інавацыі адбываюцца ў касмічнай галіне. Чаму мы павінны стаяць у баку ад гэтага працэсу? Запуск Falcon Heavy - гэта вельмі добры прыклад», - сказаў Шанахан, які паказаў на рост камерцыйных намаганняў для запуску невялікіх спадарожнікаў на арбіту.

«Мы, як міністэрства, павінны быць паспяховымі ў космасе. Калі мы будзем паспяховымі ў космасе, мы будзем мацнейшымі ў абарончым вымярэнні. Гэта важныя магчымасці, якія мы хочам развіваць», - дадаў ён.

У аўторак, 6 лютага, цяжкая ракета Falcon Heavy стартавала з касмадрома цэнтра імя Кэнэдзі ў штаце Фларыда. На борце судна знаходзіцца асабісты аўтамабіль Маска - Tesla Roadster чырвонага колеру. У яго салоне выконваецца кампазіцыя Space Oddity Дэвіда Боўі.

Пасля заснавальнік кампаній Ілон Маск апублікаваў відэазапіс, на якім зафіксаваны ягоны асабісты аўтамабіль Tesla Roadster на зямной арбіце.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках