Лукашэнка адправіў Шэймана займацца аптэкамі і электроннымі латарэямі
22- 8.02.2018, 15:41
- 27,200
Дыктатар даручыў свайму кіраўніку справамі стварыць прадпрыемства ў латарэях.
Ролю і значэнне кіраўніцтва справамі Лукашэнкі ў эканоміцы краіны неабходна ўзмацняць. Такую задачу дыктатар паставіў у чацвер падчас рабочай сустрэчы з кіраўніком яго справамі Віктарам Шэйманам.
«На гэта трэба арыентавацца. І ролю кіраўніцтва справамі трэба павышаць. Гэта галоўная задача», - цытуе Лукашэнку ягоная прэс-служба.
Як раней паведамлялася, ліцэнзія на права ажыццяўлення фармацэўтычнай дзейнасці была выдадзеная кіраўніцтву справамі Лукашэнкі яшчэ ў 2004 годзе. Але раней аптэкі былі на тэрыторыі аздараўленчых комплексаў, санаторыяў, гатэляў, якія ўваходзяць у сістэму кіраўніцтва справамі. Цяпер шмат аптэк месціцца ў гандлёвых цэнтрах, гэтая сфера дзейнасці выдзеленая ў асобнае падраздзяленне кіраўніцтва справамі.
Акрамя таго, разгледжанае пытанне стварэння прадпрыемства ў сферы электронных латарэй.
Віктар Шэйман таксама праінфармаваў Лукашэнку аб рэфармаванні сельскагаспадарчага холдынгу, які ўваходзіць у структуру кіраўніцтва справамі, стварэнні тавараправоднай сеткі ў пастаўках у расейскія рэгіёны мясной і малочнай прадукцыі.