17 лiстапада 2023, Пятніца, 6:23
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Ватыкан занепакоены беларускімі законамі аб замежных святарах

2
Ватыкан занепакоены беларускімі законамі аб замежных святарах

Каталіцкія біскупы Беларусі сустрэліся з дзяржсакратаром Папы рымскага.

Глыбокую занепакоенасць Ватыкана выклікаюць цяжкасці з атрыманнем дазволу на служэнне ў Беларусі для замежных святароў, а таксама немагчымасць для святароў, якія прыязджаюць з-за мяжы, праводзіць службу без адпаведных дазволаў уладаў. Пра гэта заявілі ў Ватыкане дзяржсакратар Папы рымскага кардынал П'етра Паралін і прэфект Кангрэгацыі ў справах біскупаў кардынал Марк Уэле. З іерархамі сустракаліся беларускія каталіцкія біскупы.

Напрыклад, кардынал Паралін выказаў глыбокую занепакоенасць становішчам замежных святароў. Найбліжэйшы супрацоўнік Папы Францішка нават задаў рытарычнае пытанне: ці ёсць яшчэ дзесьці ў свеце нешта такое? Дзяржсакратар Ватыкана мяркуе, што «такое становішча рэчаў непрымальнае і выклікае занепакоенасць», - паведамляе Catholic.by.

У Беларусі ўжо даўно ўздымаюць пытанне аб тым, чаму, для таго каб замежны святар мог праводзіць імшу, неабходна атрымліваць дазвол ад уладаў. Гэта абсурд, упэўненыя ў епіскапаце.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках