26 красавiка 2024, Пятніца, 17:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрты склалі спіс самай карыснай гародніны

2
Экспэрты склалі спіс самай карыснай гародніны

Даследаванне правялі амерыканскія навукоўцы.

Амерыканскія экспэрты вывучылі ўздзеянне гародніны на арганізм чалавека і склалі спіс самай карыснай. У яго ўвайшлі: морква, брокалі, памідоры, балгарскі перац, капуста, баклажаны і кабачкі, піша orthodox.od.ua.

Са слоў навукоўцаў, увядзенне гэтых прадуктаў у штодзённы рацыён істотна павялічыць працягласць жыцця чалавека. Гэтыя прадукты ўтрымліваюць усе неабходныя вітаміны і мікраэлементы, каб задаволіць патрэбы арганізма ў пажыўных рэчывах. У моркве змяшчаецца значная колькасць рэцінолу. Гэта рэчыва станоўча ўздзейнічае на зрок. Яго недахоп адмоўна адбіваецца на развіцці падлеткаў, у іх можа замарудзіцца рост.

У брокалі знаходзіцца калій і кальцый. Балгарскі перац змяшчае вітамін С, неабходны для якаснага засвойвання бялкоў. Капуста абараняе ад радыяцыі. Баклажаны забяспечаць арганізм дастатковай колькасцю клятчаткі, што станоўча адаб'ецца на сэрцава-судзіннай сістэме чалавека. Кабачок прадухіліць узнікненне рака прастаты. Навукоўцы рэкамендуюць набываць толькі цалкам саспелую гародніну. Лепш за ўсё мець дапаможную гаспадарку і самастойна вырошчваць іх на агародзе.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках