17 лiстапада 2023, Пятніца, 6:21
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрапарламент заклікаў перагледзець пераход на летні час у ЕЗ

3
Еўрапарламент заклікаў перагледзець пераход на летні час у ЕЗ
ФОТА: GETTY IMAGES

Дэпутаты прагаласавалі за перагляд Еўракамісіяй правілаў пераходу.

Еўрапейскі парламент у Страсбургу наважыў звярнуцца да Еўракамісіі з просьбай даць «грунтоўную ацэнку» дырэктыве, якая тычыцца пераходу на летні час. Адпаведны дакумент, падрыхтаваны пад кіраўніцтвам чэшскага парламентарыя Паўла Свобады, падтрымалі ў чацвер, 8 лютага, 384 дэпутаты, яшчэ 154 былі супраць. Пры гэтым патрабаванне камітэта транспарту скасаваць летні час дэпутаты не падтрымалі, паведамляе «Нямецкая хваля».

Рызыка для здароўя

Са слоў Свобады, выпушчаная ў 1981 годзе дырэктыва Еўрапейскіх супольнасцяў, а таксама дырэктыва ЕЗ ад 2001 году не далі чаканага эфекту. Пры гэтым Свобада спаслаўся на апошнія даследаванні, якія аспрэчваюць згадкі аб істотнай эканоміі энэргіі ў выніку пераводу гадзіннікаў двойчы на год.

Акрамя таго, змены сутачнага рытму ўяўляюць сабой істотную рызыку для здароўя людзей і жывёлін, падкрэсліў ён. Чэшскі дэпутат таксама ўказаў на звесткі, якія сведчаць пра рост на 30 адсоткаў колькасці ДТЗ у першы тыдзень пасля пераводу стрэлак гадзіннікаў.

Краіны ЕЗ пакуль не прасілі касаваць перавод гадзіннікаў

У сваю чаргу камісар ЕЗ у транспарце Віялета Булка паведаміла, што гатова разгледзець патрабаванне дэпутатаў. Адначасова яна паказала, што адпаведнага звароту пакуль не паступала ад аніводнай краіны ЕЗ.

Дэбаты і галасаванне ў Еўрапарламенце - першы крок да магчымага скасавання пераходу на летні час у ЕЗ. Цяпер Еўракамісіі трэба будзе прыняць пастанову аб змяненнi або скасаванні дырэктывы ЕЗ ад 2001 года, пасля чаго летні час змогуць скасаваць краіны Еўразвязу.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках