17 лiстапада 2023, Пятніца, 6:22
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Больш за 19 тысяч «дармаедаў» запатрабавалі ў дзяржавы вярнуць ім грошы

34
Больш за 19 тысяч «дармаедаў» запатрабавалі ў дзяржавы вярнуць ім грошы

Вяртанне збору ажыццяўляецца паводле пісьмовай заявы.

Па вяртанне збору на фiнансаванне дзяржвыдаткаў у 2017 годзе звярнуліся больш за 19 тысяч чалавек, паведаміла намесніца міністра падаткаў і збораў Святлана Шаўчэнка.

Як паведамляе БелТА, падатковыя органы займаліся вяртаннем збору цягам 2017 года.

«Больш за 19 тысяч чалавек звярнуліся ў падатковыя органы, блізу Br6 млн вернутыя з бюджэту» - сказала намесніца міністра.

Вяртанне збору ажыццяўляецца паводле пісьмовай заявы, якую неабходна прадставіць у падатковую па месцы жыхарства.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках