7 траўня 2024, aўторак, 3:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праваабаронцы заклікаюць назіральныя камісіі наведаць Міхаіла Жамчужнага ў калоніі

3
Праваабаронцы заклікаюць назіральныя камісіі наведаць Міхаіла Жамчужнага ў калоніі
МІХАІЛ ЖАМЧУЖНЫ
ФОТА: "РАДЫЁ СВАБОДА"

Адміністрацыя калоніі ў Горках не рэагуе на просьбы палітвязня гарантаваць яму бяспечныя ўмовы адбыцця пакарання.

Праваабаронца Таццяна Равяка звярнулася ў Рэспубліканскую і Магілёўскую абласную грамадскія назіральныя камісіі (ГНК) у сувязі з надзвычайнай сітуацыяй, якая склалася вакол палітвязня Міхаіла Жамчужнага ў папраўчай калоніі №9 горада Горкі, паведамляе ПЦ "Вясна".

У сваёй заяве праваабаронца звярнула ўвагу камісій на той факт, што адміністрацыя калоніі не рэагуе на шматлікія просьбы Міхаіла Жамчужнага гарантаваць яму бяспечныя ўмовы адбыцця пакарання, а замест гэтага бесперапынна выносіць спагнанні за адмовы ісці ў атрад, сфармаваны з асуджаных з "нізкім статусам".

"На сёння вядома пра 18 спагнанняў, вынесеных Міхаілу Жамчужнаму ў сувязі з гэтымі адмовамі, якія тлумачацца адміністрацыяй ВК №9 як парушэнне ўстаноўленага парадку адбывання пакарання: двойчы ён быў змешчаны ў ПКТ - кожны раз на тэрмін адзін месяц, 16 разоў - на розныя тэрміны змяшчаўся ў штрафны ізалятар. Вынесеныя спагнанні асуджаны абскарджвае ва ўстаноўленым законам парадку ў судзе і пракуратуры", - падкрэслівае Таццяна Равяка.

Яе таксама турбуе той факт, што 24 студзеня палітвязень быў збіты іншым асуджаным у калідоры санчасткі пры неўмяшанні і папушчальніцтве супрацоўнікаў калоніі.

Таццяна Равяка просіць Рэспубліканскую і Магілёўскую абласную грамадскія назіральныя камісіі наведаць выпраўленчую калонію №9, сустрэцца з Міхаілам Жамчужным і правесці з ім гутарку пра ўмовы ягонага ўтрымання, звярнуцца да начальніка ўстановы па тлумачэнні наконт абгрунтаванасці пераследу палітвязня і вынясення яму спагнанняў, гарантавання яму бяспекі падчас далейшага адбыцця пакарання, а таксама запытаць у адміністрацыі ўстановы звесткі і дакументы, неабходныя для правядзення грамадска га кантролю, і ў выніку падрыхтаваць высновы аб парушэнні правоў асуджанага.

Нагадаем, праблемы ў Міхаіла Жамчужнага пачаліся пасля яго пераводу ў Горацкую калонію, дзе з папушчальніцтва адміністрацыі для яго былі створаныя невыносныя праз жорсткасць і зневажальны характар варункі для адбыцця пакарання, арганізаваная кампанія яго цкавання, звязаная з наладжваннем у асяроддзі зняволеных нефармальных стасункаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках