17 лiстапада 2023, Пятніца, 6:22
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Расеец атрымаў тры месяцы арышту за збіццё супрацоўніка метро ў Менску

20
Расеец атрымаў тры месяцы арышту за збіццё супрацоўніка метро ў Менску
ФОТА: TUT.BY

Таксама расейца абавязалі пакрыць пацярпеламу маёмасную шкоду на 64 рублі і маральную на 1 000 рублёў.

Суд Першамайскага раёна сталіцы прызнаў 38-гадовага расейца вінаватым ў збіцці супрацоўніка метро. І прысудзіў да трох месяцаў арышту.

Пра гэта tut.by паведаміла афіцыйная прадстаўніца Менскага абласнога суда Анастасія Шыльвян.

Нагадаем, у лістападзе інспектар службы бяспекі метро не прапусціў на платформу станцыі «Уручча» п'янага пасажыра. У выніку той ударыў супрацоўніка кулаком у твар, а потым на падлозе - нагой у жывот.

Была распачатая крымінальная справа паводле ч 1 арт 366 КК (Гвалт у дачыненні да службовай асобы, [...] з помсты за выкананне службовых абавязкаў).

Абвінавачаны - грамадзянін Расеі. Суд прызнаў яго вінаватым і прысудзіў да трох месяцаў арышту. А таксама абавязаў кампенсаваць пацярпеламу маёмасную шкоду на 64 рублі і маральную на 1 000 рублёў.

Прысуд яшчэ не ўвайшоў у дзеянне і можа быць абскарджаны.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках