17 лiстапада 2023, Пятніца, 6:22
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

На лікёра-гарэлачным заводзе ў Гомелі зніклі 47 000 бутэлек гарэлкі

28
На лікёра-гарэлачным заводзе ў Гомелі зніклі 47 000 бутэлек гарэлкі

Для перавозкі такой колькасці моцнага напою спатрэбілася б шэсць фур.

Нястачу выявілі пры чарговай інвентарызацыі.

Для таго, каб быў прыкладна зразумелы аб'ём: для перавозкі такой колькасці гарэлкі спатрэбілася б цэлых шэсць фур.

Шкода ацэньваецца на агульную суму больш як 250 000 рублёў.

Аб НЗ «Сильным новостям» стала вядома ад супрацоўнікаў прадпрыемства.

Пасля выяўлення страты такой партыі спіртнога на заводзе, вядома ж, узнікла пытанне: «Як?». Пасля чаго, на ўсялякі выпадак, пазбавілі прэміі ( «13-тага заробку») брыгаду грузчыкаў, на чыім участку і знікла гарэлка.

Ход думак кіраўніцтва агулам зразумелы, аднак падзялілі яго зусім не ўсе інстанцыі. Вядома, што ў дачыненні да шэрагу службовых асоб прадпрыемства паводле гэтага факту заведзеная крымінальная справа, ідзе следства.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках