Рассельгаснагляд не знайшоў яблыкаў у беларускіх вытворцаў
12- 8.02.2018, 21:29
- 21,657
Прадукцыя з гэтых прадпрыемстваў паступала ў Расею.
Супрацоўнікі Рассельгаснагляду наведалі Беларусь, каб правесці інспекцыю вытворцаў яблыкаў і агуркоў. Інспекцыя працуе з 1 да 9 лютага, паведамляецца на сайце расейскага міністэрства.
Паводле стану на 7 лютага расейцы праверылі 48 беларускіх прадпрыемстваў-вытворцаў і ў дзевяці з іх не выявілі ў сховішчах яблыкаў.
Гэта наступныя вытворцы:
- ФХ "Бугаграінвест" Берасцейская вобл., Камянецкі р-н, в. Вялікая Турна;
- СТАА "ЕвроЭпл" Берасцейская вобл., Камянецкі раён, в. Дземянчыцы;
- ПГПУП "Бел Санэт", Берасцейская вобл., Г. Маларыта;
- СВК "Прагрэс-Верцялішкі", Гарадзенская вобл., Гарадзенскі р-н;
- ФХ "Райскі сад", Бераставіцкі р-н, в. Глыбовічы;
- КСУП "Племзавод "Рось", Ваўкавыскі р-н, г.п. Рось;
- КФХ "Адамян Г.С.", Гарадзенская вобл., Гародзенскі р-н, в. Чешчаўляны;
- ТАА "Злата-сад", Бераставіцкі р-н, в. Людвінава;
- ГСХУ "Лужаснянская сортавыпрабавальная станцыя", Віцебская вобл., Віцебскі раён.
Прадукцыя з гэтых прадпрыемстваў паступала ў Расею ў снежні 2017 года - лютым 2018 года.
Каб засцерагчыся ад паставак прадукцыі з краін, якія трапілі пад расійскае "харчовае эмбарга", Рассельгаснагляд звярнуўся да беларускіх калег з просьбай не выдаваць з 8 лютага фітасанітарныя сертыфікаты на пастаўкі яблыкаў у Расею названым прадпрыемствам.