29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чыноўнікі: «Дармаеды» будуць аплачваць вельмі шмат паслуг

131
Чыноўнікі: «Дармаеды» будуць аплачваць вельмі шмат паслуг

«Палатачнікі» абмеркавалі дэкрэт №1.

У чацвер у «парламенце» «дэпутаты» і прадстаўнікі 4-х устаноў - МПЗ, Мінэканомікі, Мінпрацы і МУС - абмяркоўвалі абноўлены дэкрэт аб дармаедстве. «Дэпутаты» спадзяваліся, што прадстаўнікі міністэрстваў раскажуць, «як на практыцы будзе рэалізаваны дэкрэт №1», паведамляе tut.by.

Міністарка працы Ірына Касцевіч у пачатку дакладу паабяцала расказаць «аб стане рынку працы і пакрокавай дзейнасці для рэалізацыі дэкрэта №1». Паводле ейных слоў, адбываецца скарачэнне колькасці занятых у эканоміцы.

Далей паслухаць міністарку пра стан рынку працы, а тым больш пра «пакрокавую дзейнасць аб рэалізацыі дэкрэта №1», як і пачуць даклады прадстаўнікоў іншых устаноў, не атрымалася. Журналістаў папрасілі выйсці з залы. Прычыны такой пастановы не тлумачыліся.

Ужо пасля паседжання камісіі «дэпутатка» Вольга Палітыка ў тэлефоннай размове паведаміла, што «міністарка казала усё тое, што напісана ў дэкрэце», і больш «нічога новага».

«Дэпутат» Мікалай Улаховіч быў крыху больш шматслоўны.

- Няма ўзгодненых дзеянняў. Адзінае - трэба зразумець, што Лукашэнка патрабуе ад адміністрацыйных органаў ніжняй улады, ад дэпутатаў усіх узроўняў, каб яны займаліся канкрэтнымі людзьмі. Гэта адзінае, што сёння праводзіцца ў жыццё. Больш нічога.

Улаховіч распавёў, што больш адказнасці будзе ўскладацца на грамадскія арганізацыі, у тым ліку на «Белую Русь», на БРСМ, і на «дэпутатаў» мясцовых узроўняў.

- Ці будуць створаныя камісіі, якія будуць разглядаць паводзіны чалавека. Гэта будуць стала дзейныя камісіі, а не часовыя, як пры дэкрэце №3. Гэтыя камісіі будуць з удзелам грамадскасці і «дэпутатаў».

«Дэпутат» адзначыў, што спіс паслуг, за якія будуць плаціць тыя, хто трапіў пад дэкрэт №1 і будзе плаціць поўным коштам, «застаецца адкрытым».

- Там столькі спрэчак... Вельмі складана вызначыць, шмат значыць пытанняў.

- Але гэта будуць толькі камунальныя паслугі, за якія давядзецца плаціць поўны тарыф?

- Гэта вельмі шмат паслуг. І камунальныя, і лекі. Гэта ж вельмі шмат паслуг. Усе пытанні абмяркоўваліся. Лячэнне, санаторныя паслугі, лячэнне ў клініках, шпіталях - гэта ўсё таксама паслугі. Гэта ўсё на датацыях дзяржавы.

- Першая дапамога будзе надавацца бясплатна, а лячэнне - платна?

- Нічога не зразумела. Ніхто нічога не выпрацоўваў. Была агульная размова. Усё аддадзена органам мясцовай улады. Мясцовыя камісіі будуць разбірацца і займацца гэтым.

На пытанне, колькі чалавек можа патрапіць пад дзеянне дэкрэта №1, «дэпутат» выказаў меркаванне, што «гэтых людзей не так шмат - дзесьці 400-500 тысяч у краіне». Пры гэтым каго будуць залічваць да непрацоўных (нагадаем, пад дэкрэт №3 траплялі тыя, хто не працаваў 183 дні на год і больш), Мікалай Улаховіч адказаў:

- Не будуць лічыць паводле колькасці дзён, а па кожным канкрэтным грамадзяніну будзе разглядацца пытанне. Пакуль усё знаходзіцца ў стадыі незакончанасці. Пакуль ніхто не спяшаецца. Паспешлівасці не будзе.

25 студзеня Лукашэнка падпісаў дэкрэт № 1, якім прадугледжаны захады для спрыяння занятасці насельніцтва. У новы дэкрэт не ўвайшлі нормы аб збіранні з працаздольных непрацоўных грамадзян збору на фінансаванне дзяржаўных выдаткаў. Пры гэтым асобы, якія раней прызнавала плацельшчыкамi гэтага збору, вызваленыя ад яго выплаты. Лукашэнка таксама даў даручэнне да 1 красавіка вызначыць спіс паслуг, якія «дармаеды» будуць аплачваць поўным тарыфам.

Напісаць каментар 131

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках