23 красавiка 2024, aўторак, 21:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі святар прывёз у Баранавічы валізку еўраў для аплаты штрафу

22
Расейскі святар прывёз у Баранавічы валізку еўраў для аплаты штрафу

Калі святара спынілі на трасе каля Баранавічаў, ён здзівіўся налічанай суме.

Самы вялікі штраф за парушэнне сістэмы BelToll у 2017 годзе ў Баранавічах заплаціў праваслаўны святар з Расеі. Пра гэта газеце «Intex-press» распавёў начальнік рэгіянальнага аддзела кантролю на платных дарогах у Баранавічах Аляксандр Булыга. Расейцу давялося выкласці 3 640 еўраў.

У сакавіку 2017 года настаяцель мужчынскага манастыра з Пскоўскай вобласці Расеі прыехаў у Беларусь на «Газэлі». На аўтамабілі, што належаў ягонаму прыходу, мужчына вёз гуманітарную дапамогу для адной з цэркваў у Бярозе. Да таго часу іншыя святары на гэтай самай «Газэлі» неаднаразова прыязджалі ў Беларусь, але, мабыць, не ведалі аб сістэме платных дарог. У аўтамабіля не было бартавой прылады, таму за ім было зафіксавана 14 парушэнняў.

«Калі бацюшку спынілі на трасе каля кавярні «Стары сябар», ён жахнуўся ад сумы аплаты - такіх грошай у яго з сабой не было. На трасе бацюшка пачаў хрысціцца і маліцца, каб яго адпусцілі. Але аўтамабіль усё ж паставілі на штрафстаянку. Па настаяцеля манастыра прыехалі калегі з бярозаўскай царквы і забралі і яго, і гуманітарную дапамогу», - кажа Булыга.

Прыкладна праз месяц святар на цягніку вярнуўся ў Баранавічы па свой аўтамабіль. Са слоў міліцыянтаў, ён прывёз поўную валізку грошай, выкупіў аўто і той жа дзень з'ехаў у Расею.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках