18 красавiка 2024, Чацвер, 6:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гусары прыедуць у Гародню, каб ушанаваць караля Рэчы Паспалітай

1
Гусары прыедуць у Гародню, каб ушанаваць караля Рэчы Паспалітай

Упершыню польскія гусары наведалі Гародню ў снежні 2016 года.

Дні Стэфана Баторыя пройдуць у Гародні 28 красавіка. Іх арганізатарамі выступаюць польская гусарская харугва, Гарадзенскі гісторычна-археалагічны музей, Генеральнае Консульства РП у Гародні, піша hrodna.life.

Як і ў мінулы раз, у Гародні цягам дня каля Новага замка будуць паказы і баі. Таксама гусары заедуць ў Ліду, Багатырэвічы, Старыя Васілішкі, Навагрудак, возьмуць удзел ва ўрачыстасцях на Дзень сцяга 3 траўня (3 траўня ў Польшчы адзначаецца Дзень Канстытуцыі, а 2 траўня - Дзень Сцяга РП - заўв.).

Упершыню польскія гусары наведалі Гародню ў снежні 2016 года. Прыехала больш за трыццаць мужчын з даспехамі і зброяй, іх суправаджалі жанчыны, адзетыя ў строі XVI-XVII стагоддзяў. Урачыстае шэсце польскіх гасцей і лагер з рэканструктарамі ў строях выклікалі вялікую цікавасць гарадзенцаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках