19 красавiка 2024, Пятніца, 7:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У «пенсійную пастку» патрапілі вайскоўцы, пажарныя і міліцыя

85
У «пенсійную пастку» патрапілі вайскоўцы, пажарныя і міліцыя
Выява: КАЦЯРЫНА Марціновіч / KP.BY

Колькасць беларусаў, якія трапілі ў складаную сітуацыю праз новае пенсійнае заканадаўства, расце.

Нядаўна ў рэдакцыю «Віцебскага кур'ера» прыйшоў ліст ад жыхара абласнога цэнтра, у якім ён распавёў пра тое, як паводле новага пенсійнага заканадаўства патрапілі ў «пастку страхавога стажу» вайскоўцы, супрацоўнікі МНС, МУС і прыраўнаваныя да іх асобы.

- Сітуацыя ўзнікла ў сувязі з увядзеннем новых правілаў пенсійнага забеспячэння, паводле якіх перыяд службы ў сілавых структурах не ўключаюць у страхавы стаж, калі супрацоўнік не адслужыў 10 гадоў.

То бок, калі чалавек на нейкія прычыны не адслужыў указаны тэрмін, то ён пазбаўляецца права на ведамасную пенсію. Акрамя таго, увесь тэрмін ягонай службы не ўключаецца ў страхавы стаж для прызначэння пенсіі па ўзросту на агульных падставах. Гэта значыць, што, напрыклад, супрацоўнік, звольнены пасля 9 гадоў службы, павінен будзе працаўладкавацца і паспець выпрацаваць страхавы стаж не менш за 16 гадоў на сёння, - растлумачыў чытач.

Са слоў мужчыны, у часы Савецкага Саюза супрацоўнікі сілавых структур не плацілі ўнёскі на дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне.

- Так было да нядаўняга часу і ў Беларусі. Унёскі ў фонд сацыяльнай абароны насельніцтва сама дзяржава не плаціла, прычым тут супрацоўнікі? Людзям гарантавалі, што яны паўнавартасныя работнікі, якія нават маюць льготы.

А цяпер гэтыя людзі не могуць атрымаць ні пенсію па ўзросту на агульных падставах, ні сацыяльную пенсію, адзначыў чытач.

- Паводле закона, дасягнуўшы пенсійнага ўзросту, яны не маюць нават права на атрыманне дапамогі ў беспрацоўі і права на адрасную сацыяльную дапамогу. А фактычна - цяжка знайсці працу, каб утрымліваць сябе і сям'ю. Нідзе ў свеце няма такога падману! А не залічэнне ў страхавы працоўны стаж тэрміновай службы ў войску - мяжа фантазій беларускіх заканадаўцаў нашага часу.

У суседняй Расеі сітуацыя іншая, дадаў мужчына.

Сыходзіцца ў нас толькі пенсійны ўзрост, а мінімальны страхавы стаж там ніжэйшы - 15 гадоў. А галоўнае адрозненне ў тым, што ў страхавы стаж уключаюць вайсковую службу па прызыву. Акрамя таго, улічваюць дэкрэтны адпачынак, догляд за інвалідам I групы, дзіцяці-інваліда ці чалавека ва ўзросце 80 гадоў і старэй.

Дарэчы, паводле ацэнак Мінпрацы ў 2015 годзе людзей, якія трапілі ў такую складаную сітуацыю, было блізу 1000 чалавек. І іх колькасць з часам павялічваецца. Бо прыняцце новых указаў прывяло да таго, што права на пенсію пазбавіліся тыя, хто цягам доўгага перыяду часу ажыццяўляў грамадска карысную дзейнасць, якая не залічваецца ў страхавы стаж.

Нагадваем, у 2018 годзе працоўная пенсія па ўзросту на агульных падставах прызначаецца мужчынам ва ўзросце 61 гадоў пры наяўнасці стажу працы не менш за 25 гадоў, з іх не менш за 16 гадоў 6 месяцаў стажу працы з выплатай абавязковых страхавых унёскаў у бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.

Напісаць каментар 85

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках