29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сейм Літвы для прыцягнення турыстаў мае намер легалізаваць самагон

6
Сейм Літвы для прыцягнення турыстаў мае намер легалізаваць самагон

Дэпутаты Сейма ад партыі «Парадак і справядлівасць» заяўляюць, што самагон можна ўважаць культурнай спадчынай Літвы.

Дэпутаты Сейма ад партыі «Парадак і справядлівасць» заяўляюць, што самагон, у пэўнай ступені, можна ўважаць культурнай спадчынай Літвы.

Пра гэта паведамляе baltnews.lt.

Ініцыятары законапраекта мяркуюць, што права на выраб і продаж хатняга самагону павінна быць дадзенае грамадзянам, якія афіцыйна зарабляюць вясковым турызмам, або сертыфікаваныя як народныя рамеснікі.

Лідар правацэнтрысцкай партыі Рэмігіюс Жэмайтайціс (Remigijus Žemaitaitis) аргументуе легалізацыю самагону перспектывай папаўнення літоўскага бюджэту за кошт павелічэння наплыву турыстаў, і збору падаткаў ад продажу алкагольнага напою.

Сцвярджаецца, што выраб і продаж традыцыйных алкагольных напояў ужо вядзецца на тэрыторыі многіх краін Еўразвязу.

Законапраект зарэгістраваны ў Сейме Літвы. Яму яшчэ трэба прайсці разгляд і галасаванне. Раней падобныя законапраекты дэпутатамі парламента ўжо адхіляліся.

З 1 студзеня ў Літве ўвайшлі ў дзеянне новыя абмежаванні продажу алкагольных напояў. Узроставы цэнз на куплю алкаголю павялічаны да 20 гадоў.

З панядзелка да суботы алкагольныя напоі прадаюцца з 10.00 да 20.00, па нядзелях з 10.00 да 15.00.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках