29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зніклых падлеткаў з Менска знайшлі на вакзале ў Воршы

2
Зніклых падлеткаў з Менска знайшлі на вакзале ў Воршы

Маладзёны хацелі бегчы ў Смаленск.

У пятніцу, 9 сакавіка, на вакзале ў Воршы гараджане ўбачылі і пазналі дзякуючы арыентыроўкам зніклых падлеткаў з Менска - Дзяніса Юрханава і Насту Тарушкіну - і неадкладна паведамілі ў міліцыю.

Супрацоўнікі органаў унутраных спраў, якія прыбылі, пераканаліся, што гэта менавіта тыя падлеткі, якіх шукаюць, паведаміла Кацярына Дабравольская, афіцыйная прадстаўніца Першамайскага РУУС Менска.

Як высветлілася, маладзён і дзяўчына хацелі адправіцца з гэтага вакзала ў Смаленск, але не паспелі. Цяпер падлеткі знаходзяцца ў Менску і ўжо сустрэліся са сваімі бацькамі.

Анастасія Тарушкіна і Дзяніс Юрханаў зніклі 5 сакавіка, паведамляў пошукава-выратавальны атрад «Анёл», абое падлеткі жывуць у Менску.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках