27 красавiка 2024, Субота, 0:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Працы ў шахце, дзе адбылося абрынанне, вяліся паводле эксперыментальнай тэхналогіі

7
Працы ў шахце, дзе адбылося абрынанне, вяліся паводле эксперыментальнай тэхналогіі

За 9 дзён да здарэння пра гэта пісала газета «Калийщик Солигорска».

Як высветліў сайт Charter97.org 28 лютага, газета «Калийщик Солигорска» Салігорска» пісала, што на гэтым участку планавалася весці здабычу рэшткаў карысных выкапняў. Раней выпрацоўка гэтага ўчастка вялася ў 1980-х гадах. Цяпер жа планавалася, што сучасныя тэхналогіі дазволяць атрымаць пакінутыя запасы карысных выкапняў.

Начальнік 10-га падземнага горнага ўчастка Е.П. Кнацько растлумачыў газеце, што працы будуць весціся паводле эксперыментальнай тэхналогіі. У эксперыменце павінны былі ўдзельнічаць спецыялісты Інстытута горнай справы.

«З кожным этапам праходкі горных выпрацовак даводзіцца прымаць пастановы аб дадатковым мацаванні горных выпрацовак, мяняць захады аховы, параметры мацавання», - паведамляла газета.

Атрымліваецца, што і з пункту гледжання тэхнікі бяспекі такія працы былі своеасаблівым эксперыментам.

Калектыў быў першапачаткова супраць гэтага эксперыменту праз тое, што на гэтым участку парода няўстойлівая і магчымыя абрынанні.

Становяцца зразумелымі прычыны доўгага маўчання прадстаўнікоў «Беларуськалію» і іх нежадання размаўляць з прэсай адразу пасля здарэння.

Увечары 9 сакавіка на дзясятым рудніку трэцяй рудаўправы «Беларуськалію» пад Салігорскам адбыўся выкід газу метану і абрынанне пароды.

«Паводле папярэдняй інфармацыі, пры праходцы горнай выпрацоўкі на 22б заходняй панэлі гарызонту - 620 метраў адбылося абрынанне парод даху з выкідам газу (метан) і солі з масіва», - паведамляла МНС.

Пад заваламі ў шахце на момант здарэння знаходзіліся двое рабочых. Прычыны здарэння высвятляюцца. Для расследавання прычын і абставінаў здарэння створаная спецыяльная камісія.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках